Знайсці
05.07.2022 / 19:09 1

59 удараў нажом: у Барані сын забіў маці. Што вядома

Жанчына прыйшла ў госці да сяброўкі — і знайшла яе акрываўлены труп. У забойстве падазраюць дарослага сына.

Трагедыя адбылася ў Барані — невялікім горадзе на Аршанчыне. Жанчына, якая знайшла цела знаёмай, выклікала міліцыю. На целе яе 56-гадовай сяброўкі Таццяны налічылі 59 удараў нажом у грудзі і шыю.

Менш чым за некалькі гадзін міліцыянтам удалося знайсці падазраванага ў гэтым злачынстве. Ім аказаўся сын забітай жанчыны — 29-гадовы Расім.

Расім жыў з маці і нідзе не рабіў 

Паводле папярэдняй версіі, жанчына і яе сын нечага пасварыліся. Пасля чаго, як расказаў падазраваны, ён ужо не кантраляваў сваіх дзеянняў.

«Пасля здзяйснення забойства ён забраў з сабой некалькі нажоў, якімі забіваў маці, і пайшоў у горад. Мужчыну затрымалі супрацоўнікі Аршанскага РУУС. Неўзабаве былі знойдзены і прылады злачынства. У дачыненні да падазраванага заведзеная крымінальная справа», — паведамляе міліцыя.

Расім нідзе не рабіў, жыў у адной кватэры з маці. З бацькам хлопца жанчына даўно развялася, той выехаў ў Расію, кажуць знаёмыя сям'і.

Суседзі характарызуюць Расіма як закрытага, «спакойнага, але рассеянага» хлопца.

Што стала прычынай жудаснага забойства, знаёмыя сям’і не ведаюць.

На відэа, якое апублікавалі сілавікі, Расім агучвае дзіўныя словы: «Забіў жанчыну, якая кажа, што з’яўляецца маёй маці».

Але суседзі і знаёмыя запэўніваюць — ён не прыёмны, а родны сын Таццяны.

Суседзі мяркуюць, што хлопец мог мець праблемы з псіхікай, што і прывяло да бяды.

Цяпер Расім пад вартай. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
33
Абуральна
3
0
Жар / адказаць
05.07.2022
Куды ня плюнь - адны псіхі ! Такое пэўна жыцьцё, што цяжка ня страціць розум.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31