Знайсці
05.07.2022 / 20:246РусŁacБел

Маеце вакансію? Румас вярнуўся з Расіі і шукае працу ў Мінску

Як стала вядома «Нашай Ніве», былы прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас канчаткова вярнуўся на радзіму пасля спробаў зачапіцца за працу ў Лондане, Кіеве і Расіі. Цырыманіяльная пасада ў Рассельгасбанку не адпавядае фінансавым чаканням банкіра. 

Пасля аблавы на сяброў і страховачнага выезду з Беларусі ў лютым 2021-га былы прэм'ер Сяргей Румас паспеў пажыць у Лондане, Кіеве і Маскве. 

Чытайце таксама: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

Затрымацца ў Лондане ў Румаса не выйшла, бо знайсці там прымальную працу, хай нават і беларускаму экс-прэм'еру, праблематычна: патрэбна заходняя кваліфікацыя, веданне моваў. Туды ж дадаецца вялікі кошт на пражыццё і звыкласць да пэўнага ладу жыцця, які не хочацца зніжаць. 

Пасля Лондана Румас падаўся ў Кіеў, дзе знайшоў праектную працу. Яшчэ ўвесну 2021-га ён казаў «Нашай Ніве», што мае ў Кіеве праекты. Разам з гэтым ён атрымаў пасаду ў Рассельгасбанку — стаў сябрам назіральнай рады. І пераехаў у Маскву. 

Чытайце таксама: Румас аб'явіўся ў Мінску. Што было далей?

Але гэтая пасада — цырыманіяльная. Асаблівых заробкаў там не плацяць. Румас жыў за кошт ранейшых запасаў і, як вядома «Нашай Ніве», цяпер ён шукае працу ў Мінску. 

Крымінальная справа супраць ягоных сяброў і былых менеджараў Банка развіцця не закранае непасрэдна былога прэм'ера — ён не праходзіць па ёй падазраваным, хаця на самым пачатку ў яго дома і прайшоў вобшук.

Ці закрытая справа, «Наша Ніва» не ведае. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
Valadzimir/адказаць/
05.07.2022
Uladzimir, ваў, як Вы да гэтага дадумаліся!? Вы прама Ленін! Срочна ішчыце напракат браневік - усе будуць Вас на ім церпяліва ждаць!!
06.07.2022
Дык няхай гэты лукамол скантактуецца з Алексіевіч. Яна за яго тапіла ўвесь час, быццам там такі каштоўны кадр і надежда белорусской демократии.
06.07.2022
Не прысеў на дарожку —вось і не зраслося на чужыне
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031