Знайсці
05.07.2022 / 21:545РусŁacБел

Украінцы паказалі HIMARS у баі. Яны працуюць дзень і ноч ВІДЭА

HIMARS — гэта першая зброя такога роду, якая паступіла ва Украіну ў межах дапамогі Захаду. Раней Захад пастаўляў не такую сучасную зброю. Пускавыя ўстаноўкі ўжо працуюць без перапынку і нават пад покрывам начы.

Кіеў ужо некалькі тыдняў кажа, што для выцяснення расійскіх войскаў ім патрэбныя заходнія самалёты, танкі, зенітныя ўстаноўкі і сучасная артылерыя. Ім падтакваюць і ваенныя эксперты, але пакуль Захад прыслухоўваецца да гэтых просьбаў выбарча. Аднак сёе-тое пачынае мяняцца, прыкладам чаму служыць пастаўка сучасных пускавых установак HIMARS вытворчасці ЗША.

Пускавыя ўстаноўкі хутка дабраліся да лініі фронту, пра што сведчаць новыя моцныя кадры, прадстаўленыя генеральным штабам украінскай арміі. На першых кадрах мы бачым, як пускавыя ўстаноўкі страляюць у начных умовах.

Не менш уражлівае і іншае відэа, знятае днём. Тут пускавыя ўстаноўкі HIMARS проста страляюць з мясцовай дарогі, а іхняй цэллю былі расійскія войскі, размешчаныя ў Запарожскай вобласці.

Таксама ўкраінцы апублікавалі некалькі здымкаў пускавых установак у баявых умовах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
4
Скептык/адказаць/
06.07.2022
Дзень і ноч руйнуюць жылыя дамы ў Данецку?
07.07.2022
Скептык, Дзень і ноч б'юць расейскіх фашыстаў
0
Хрушч/адказаць/
08.07.2022
Скептык, зьезьдзі паглядзі "абстраляны" Данецк і зьезьдзі палічы ацалелыя дамы ў Марыюпалі і іншых тлумачэнняў ня трэба. Але ж ты не паедзеш, бо і так ведаеш што хлусьню пішаш
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031