Міжнародная хакейная федэрацыя адхіліла апеляцыі беларусаў і расіян на нядопуск зборных да гульняў
Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) адхіліла апеляцыі федэрацый хакея Беларусі і Расіі на адмову дапусціць іх зборныя да спаборніцтваў, якія ладзіць арганізацыя. Пра гэта гаворыцца ў заяве IIHF.
«Мы вітаем вердыкт Дысцыплінарнай рады, які падтрымлівае рашэнне Рады IIHF аб забароне ўдзелу зборных Расіі і Беларусі і аб адмене двух праграмных мерапрыемстваў, якія павінны былі адбыцца ў Расіі ў наступным годзе», — заявіў кіраўнік IIHF Люк Тардзіф, маючы на ўвазе адкліканне правоў на правядзенне чэмпіяната свету сярод юніёраў 2023 года і чэмпіяната свету-2023 сярод нацыянальных каманд.
Тардзіф тлумачыць, што такое рашэнне было прынята «дзеля бяспекі і дабрабыту гульцоў, персанала, афіцыйных асоб, СМІ і гледачоў».
У заяве IIHF падкрэсліваецца, што рашэнне канчатковае, але яно можа быць абскарджана ў Спартыўным арбітражным судзе.
27 траўня зборным Беларусі і Расіі забаранілі ўдзельнічаць у чэмпіянаце свету 2023 года. Прычына — санкцыі супраць абедзвюх краін праз іх агрэсію супраць Украіны.





