Знайсці
05.07.2022 / 19:25РусŁacБел

Знайшлі мёртвым яшчэ аднаго топ-менеджара «Газпрама», ужо пятага за год

У катэджным пасёлку Марскія Тэрасы пад Пецярбургам знойдзена цела бізнэсмена Юрыя Воранава. Ён узначальваў кампанію «Астра Шыпінг», якая спецыялізавалася на падрадах «Газпрама» ў Арктыцы. Воранаў загінуў ад стрэлу ў галаву.

Юрый Воранаў. Фота: invest.gazprom.ru

Мужчына ляжаў у басейне з прастрэленай галавой, а побач паліцэйскія знайшлі траўматычны пісталет Grand Power.

Цікава, што гэта ўжо пятая цьмяная смерць буйнога менеджара, звязанага з «Газпрамам», у гэтым годзе.

29 студзеня ў асабняку элітнага катэджнага пасёлка Ленінскі Ленінградскай вобласці быў знойдзены мёртвым 60-гадовы кіраўнік транспартнай службы кампаніі «Газпрам-Інвест» Леанід Шульман.

25 лютага ў тым жа пасёлку загінуў 61-гадовы Аляксандр Цюлякоў — намеснік гендырэктара адзінага разліковага цэнтра «Газпрама».

18 красавіка ў кватэры на Універсітэцкім праспекце Масквы былі знойдзеныя целы былога віцэ-прэзідэнта «Газпрамбанка» Уладзіслава Аваева, а таксама ягонай жонкі і дачкі.

А праз два дні, 20 красавіка, паліцыя Іспаніі выявіла на загараднай дачы труп Сяргея Пратасені, намеснік кіраўніка савета дырэктараў кампаніі «Наватэк». Таксама была знойдзена мёртвай уся ягоная сям'я.

Ва ўсіх выпадках следчыя бачаць прыкметы самазабойстваў, але з-за масавасці з'явы ў многіх узнікаюць сумневы ў гэтым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
10
Ха-ха
17
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930