Знайсці
05.07.2022 / 21:59РусŁacБел

З карыстальнікам сочынскага пляжа, на якім моцна збілі беларускага самбіста, скасавалі дамову арэнды

Кіраўніца Федэральнага агенцтва па турызме Расіі Зарына Дагузава пасля здарэння з беларускім спартсменам на сочынскім пляжы «Фрэгат» заявіла аб неабходнасці стварэння ў рэгіёне турыстычнай паліцыі, а таксама адзначыла, што падтрымлівае рашэнне адміністрацыі Сочы аб скасаванні дамовы арэнды з карыстальнікам пляжнай тэрыторыі.

Скрыншот з відэа інцыдэнту на пляжы

«Усё павінна адбывацца ў рамках закона, і калі адпачывальнік, турыст парушае парадак, значыць трэба выклікаць органы правапарадку, а не ладзіць самасуд. Падобнае ў прынцыпе не дапушчальна, а бачыць такое фактычна на галоўным курорце краіны ў самы разгар курортнага сезону — увогуле за межамі. Індустрыя гасціннасці павінна праяўляць асаблівы клопат пра кожнага госця. І, думаю, наспела пытанне аб стварэнні турыстычнай паліцыі ў курортных зонах.

Рашэнне адміністрацыі горада Сочы аб скасаванні дагавора арэнды цалкам падтрымліваю. Спадзяемся, што гэта паслужыць урокам усім», — гаворыцца ў заяве на сайце ведамства.

Інцыдэнт на пляжы адбыўся некалькі дзён таму. Дзве дзяўчынкі з Беларусі, 6 і 14 гадоў, здымалі ролік, раздаючы адпачывальнікам прыгожа нарэзаную садавіну. Супрацоўнікі пляжа ўбачылі ў іх канкурэнтаў і груба папрасілі сысці. Старэйшы брат дзяўчынак, самбіст Мікіта Гараеў, заступіўся за іх, а калі трое работнікаў паспрабавалі прагнаць яго сілай, пачалася бойка.

На падмогу супрацоўнікам пляжа прыйшло чалавек дзесяць з палкамі і жалезнымі прутамі. У выніку для беларуса прыйшлося выклікаць хуткую. Ён да гэтага часу ў цяжкім стане.

Хоць супрацоўнікі пляжа спрабуюць апраўдацца, сцвярджаючы, што сілу давялося ім прымяніць з-за неадэкватных паводзін Мікіты Гараева, аднак іхнія аргументы не выглядаюць пераканаўчымі.

Чытайце таксама:

«Такі звер, усіх раскідаў». Работнік сочынскага пляжа расказаў сваю версію таго, чаму і як там збілі беларускага самбіста

На ахоўнікаў, якія збілі беларускага самбіста ў Сочы, завялі крымінальную справу. Яны затрыманыя

На пляжы ў Сочы збілі самбіста з Мінска

Фоткаўся з Лукашэнкам, працаваў у прэс-службе хакейнага «Дынама». Стала вядома асоба беларуса, пабітага ў Сочы

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031