Знайсці
05.07.2022 / 22:131РусŁacБел

Кобрынца прысудзілі да 2-х гадоў «хатняй хіміі» за надпісы ў падтрымку Украіны

Жыхара Кобрына Уладзіміра Кавалёва прысудзілі да 2-х гадоў абмежавання волі без адпраўлення ў выпраўленчую ўстанову. Мужчыну абвінавацілі ў нанясенні на фасады будынкаў пратэсных надпісаў, піша «Брэсцкая Вясна».

Фота ілюстрацыйнае

7 сакавіка ў Кобрыне на фасадах будынкаў з'явіліся надпісы: «Слава Украіне», «Смерць рашысцкім акупантам». На наступны дзень гэтыя выказванні былі замаляваныя, але 18 сакавіка з'явіліся іншыя: «Лукашысты — фашысты», «Слава Украіне».

За гэтыя надпісы распачалі крымінальную справу супраць Кавалёва Уладзіміра Мікалаевіча, у яго дома зладзілі вобшук.

27 чэрвеня пачаўся суд. Працэс праходзіў паказальна, таму правялі яго не ў будынку кобрынскага суда, а ў мясцовым політэхнічным каледжы.

5 ліпеня суддзя Таццяна Каберская агучыла прысуд: прызнаць Кавалёва вінаватым па арт. 341 КК (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці). За гэта яму прызначаныя 2 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову (так званая «дамашняя хімія»).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
06.07.2022
Пакуль гэтыя суддзі жывуць спакойна па ўласных норках, пакуль не атрымоўваюць за гэтыя злачынныя пастановы тое, што належыць - лёсы людзей будуць разбурацца, цудоўныя жанчыны будуць апынацца за кратамі, генацыды будуць працягвацца. [Рэд. Выдалена] Але ж пакуль перамагае зло, ахвярай будзе дабро.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера