Знайсці
05.07.2022 / 22:26РусŁacБел

Швейцарыя супраць канфіскацыі актываў расійскіх алігархаў

Швейцарскі прэзідэнт Іньяцыа Касіс не падтрымаў прапанову ўкраінскага прэм'ера Дзяніса Шмыгаля пусціць замарожаныя на Захадзе актывы расійскіх алігархаў на аднаўленне Украіны, паведамляе Бі-бі-сі.

Іньяцыа Касіс. Фота: Alastair Grant / AP

Выступаючы ў швейцарскім Лугана на канферэнцыі па аднаўленні Украіны, Шмыгаль ацаніў кошт расійскіх актываў, замарожаных ЗША, ЕС і Вялікабрытаніяй, у 300-500 млрд даляраў.

«Мы прапануем знайсці формулу для нацыянальнага і міжнароднага заканадаўства, якая дазваляла б канфіскацыю замарожаных актываў», — сказаў Шмыгаль.

Швейцарскія ўлады ў мінулым годзе налічылі ў сваёй краіне замарожаных расійскіх актываў на 6,5 млрд даляраў, аднак Іньяцыа Касіс выступіў супраць іх аўтаматычнай канфіскацыі. Ён заявіў пра неабходнасць абараняць інтарэсы і правы асобы ад дзяржавы, а для канфіскацыі актываў, паводле ягонага пераканання, патрэбныя адпаведныя юрыдычныя падставы.

Пры гэтым у замарожванні актываў расійскіх алігархаў швейцарскі прэзідэнт не бачыць юрыдычнай праблемы. «Па правілах, якія дзейнічаюць у абсалютнай большасці дэмакратычных краін, мы можам замарожваць актывы, каб даведацца, адкуль яны», — сказаў ён журналістам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930