Знайсці
06.07.2022 / 08:04

Японія ўвяла экспартныя санкцыі супраць 25 беларускіх арганізацый

Японія ўвяла экспартныя санкцыі ў дачыненні да 25 беларускіх арганізацый, а таксама забарону на імпарт золата з Расіі, паведаміла МЗС краіны.

З беларускіх структур пад санкцыі трапілі «140-ы рамонтны завод», «558-ы авіярамонтны завод», «Агат — сістэмы кіравання», «2566-ы завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення», «Агат — сістэм», «Агат — электрамеханічны завод», «БелОМА», «Белспецзнештэхніка», «Белтэхэкспарт», «БСВТ — новыя тэхналогіі», Унутраныя войскі МУС, УУС Гомельскага аблвыканкама, спецназ «Альфа» КДБ, «Кідма-тых», «Мінатор-Сэрвіс», МЗКЦ, «Абаронныя ініцыятывы», «КБ-Радар», «Пеленг», Дзяржкамваенпрам, КДБ, «Трансавіяэкспарт».

Таксама ўрад Японіі зацвердзіў забарону на імпарт золата з Расіі і пашырыў санкцыі ў дачыненні да расійскіх фізічных асоб і арганізацый. У спіс арганізацый, для якіх дзейнічаюць новыя абмежаванні, патрапілі завод «Рубін», авіязавод «Сухога», Новасібірскі авіязавод і іншыя.

МЗС Японіі ўдакладніў, што новыя санкцыі прынятыя з-за «міжнароднай сітуацыі з нагоды Украіны».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31