Знайсці
06.07.2022 / 11:191РусŁacБел

68-гадовы палітвязень Мікалай Віцікаў выйшаў на волю. Яго затрымалі за крытыку паправак у Канстытуцыю

Пераслед 68-гадовага пенсіянера пачаўся пасля таго, як Віцікаў напісаў у рэдакцыю раённай газеты «Маяк» ліст з крытыкай паправак у Канстытуцыю РБ.

6 студзеня ў яго адбыўся ператрус — шукалі б-ч-б-сімволіку, падпіскі на пратэсныя каналы, але нічога не знайшлі.

14 студзеня Віцікаў быў затрыманы і змешчаны пад варту як падазраваны паводле ч. 1 арт. 130 КК РБ (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці). Пазней справа была перакваліфікаваная па артыкуле 369-1 КК — дыскрэдытацыя РБ.

7 чэрвеня суд Навабеліцкага раёна Гомеля (суддзя Аляксандр Зінчук) вынес прысуд: «8 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за «замах на распаўсюджванне недакладнай, абразлівай інфармацыі пра дзейнасць дзяржорганаў…»

Віцікаву тэрмін пакарання быў пералічаны з улікам перазаліку дзён, праведзеных у СІЗА, і скончыўся 28 чэрвеня.

«Назваў Усебеларускі сход «шабашам». Як 68-гадовага былога дэпутата і дырэктара школы асудзілі за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4
0
лука/адказаць/
06.07.2022
Сьмелы чалавек
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930