Знайсці
06.07.2022 / 20:11

Ведаеце адчуванне, калі нешта плавае перад вачамі? Вось адкуль яно

Калі доўгі час глядзець на яркае святло, а потым перавесці позірк у іншы бок, можа скласціся ўражанне, што перад вачамі плаваюць дзіўныя палоскі, ніткі і кропкі. Звычайна яны хутка знікаюць і зрок робіцца нармальным. Ці значыць гэтая з’ява, што з вачамі нешта не так?

Фота: icrcat.com

Гэтыя дзіўныя вобразы ў медыцыне вядомыя як памутненні шклавіднага цела, то-бок адной з частак нашага вока. Насамрэч палоскі ды ніткі, якія мы бачым, знаходзяцца ўнутры вока, тлумачыць medonet.pl.

Вочны яблык запоўнены падобнай да жэле масай — шклопадобным целам, і часам у ім з’яўляюцца памутненні. Гэтыя ўчасткі рухаюцца ўслед за рухамі вока і павольна перамяшчаюцца, нібыта плывуць.

Калі памутненні знаходзяцца блізка да цэнтра поля зроку, яны могуць адцягваць увагу і прыносіць дыскамфорт. Часцей за ўсё іх можна заўважыць на яркім і ясным фоне, напрыклад, калі вы глядзіце на снег, столь ці на неба, а таксама на фоне манітора камп’ютара.

Памутненні ў шклопадобным целе не ўплываюць на якасць зроку, але варта звярнуць увагу, ці шмат такіх плям бачыць чалавек і ці не працягваецца гэтая з’ява доўгі час. У некаторых выпадках памутненні прыбіраюць хірургічным шляхам.

Адной з прычын такіх памутненняў могуць быць змены ў шклопадобным целе. На 99% яно складаецца з вады, але яшчэ там ёсць калаген. Ён утварае краты, якія ўтрымліваюць малекулы вады, і калі калаген разбураецца, з’яўляюцца валокны, з якіх і ўтвараюцца памутненні.

Калі ж на мушкі перад вачамі скардзіцца малое дзіця, яны могуць быць рэшткамі гіалоіднай артэрыі — сасуда, які існуе ў вочным яблыку падчас унутрывантробнага развіцця дзіцяці і насычае хрусталік падчас яго развіцця. Потым артэрыя атрафіруецца, але часта унутры вока застаюцца яе рэшткі.

Плакаць — карысна, але рабіце гэта правільна

У чым карысць клубніц і ў якіх абʼёмах іх варта есці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
38
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
12
Сумна
1
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31