Знайсці
06.07.2022 / 17:01

ААН: З пачатку вайны ва Украіне загінулі 17 журналістаў, 14 параненыя

Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што ва Украіне ад пачатку расійскага ўварвання загінулі 17 журналістаў і яшчэ 14 атрымалі раненні, піша «Радыё Свабода».

Фота Стаса Юрчанкі, graty.me

Як паведаміла Мішэль Бачэлет падчас выступу на Радзе ААН па правах чалавека, калі абмяркоўвалася справаздача маніторынгавай місіі ААН ва Украіне, як мінімум 7 журналістаў загінулі пад абстрэламі, і з іх 5 — у выніку расійскіх абстрэлаў.

Яшчэ 5 журналістаў забілі ў раёнах актыўных баявых дзеянняў. Аднаго журналіста выкралі расійскія вайскоўцы, і ён памёр ад катаванняў адразу пасля вызвалення з палону.

Паводле ААН, сярод загінулых і параненых журналістаў сама меней пяць жанчын. Сярод іх — супрацоўніца ўкраінскай службы «Радыё Свабода» Вера Гірыч і расійская журналістка Аксана Бауліна.

У той жа час Міністэрства ўнутраных спраў Украіны мае іншую статыстыку, і паводле яе пацярпелых журналістаў куды больш. Як паведаміла на брыфінгу 5 ліпеня спікерка міністэрства Алена Мацвеева,

следчыя Нацыянальнай паліцыі Украіны расследуюць 46 крымінальных спраў аб злачынствах расійскіх вайскоўцаў у дачыненні да прадстаўнікоў СМІ. У тым ліку — аб гібелі 29 журналістаў, раненні 15 прадстаўнікоў СМІ і выкраданні 11.

З пачатку вайны ва Украіне ААН задакументавала гібель 4889 мірных украінцаў, у тым ліку 335 дзяцей. Свае дамы пакінулі 8 мільёнаў жыхароў. У ААН адзначаюць, што фактычныя лічбы могуць быць істотна вышэйшыя.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31