Знайсці
06.07.2022 / 18:11

Марына Адамовіч: Статкевіч адразу напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне

Палітвязень Мікалай Статкевіч пасля ўступлення ў сілу рашэння суда пераведзены ў папраўчую калонію асаблівага рэжыму №13 у Глыбокім. Пра тое, якія ў яго там умовы, расказала ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» жонка Статкевіча Марына Адамовіч.

«Насамрэч, я ведаю не вельмі шмат, хоць і атрымала ад яго два лісты. 20 чэрвеня Мікалая разам з Ігарам Лосікам і Змітром Паповым этапавалі з гомельскага СІЗА.

Для кагосьці было пытаннем, куды. Але я нейкіх сумневаў не мела — этапавалі ў Глыбокае. Бо Глыбокае — гэта адзіная калонія ў Беларусі, дзе ўтрымліваюцца асуджаныя да асаблівага рэжыму: пажыццёвага ўтрымання, ці смяротнае пакаранне замененае на пажыццёвае зняволенне, гэта вельмі спецыфічнае месца.

24 чэрвеня ён туды прыехаў, часова яго затрымлівалі ў Віцебскім СІЗА. Але як вынікае з лістоў, ужо прынамсі з 24-га ён знаходзіцца ў каранціне глыбоцкай калоніі.

Мікола адразу напісаў заяву на адзіночнае ўтрыманне з сувязі з пагрозамі ад адміністрацыі і супрацоўнікаў. Гэта дастаткова звычайны падыход, бо ён мае ўжо вялікі жыццёвы досвед таго, што з ім выпадковыя людзі ніколі не сядзяць, і што наяўнасць гэтых выпадковых людзей стварае не толькі пагрозу (бо гэтыя людзі знаходзяцца пад поўным кантролем адміністрацыі), але яны яшчэ пішуць заявы пра тое, што Мікола прызнаваўся ім у нейкіх тым злачынствах. У апошнім лісце дарэчы ён згадаў, што адзін з яго мінулых сукамернікаў напісаў заяву, што Мікола прызнаўся яму, што нібы ўтварыў нейкае злачынства.

Мікалай зрабіў вельмі цяжкі выбар, і для мяне цяжка сябе ўявіць — чалавек, які ўжо два гады знаходзіцца адзін, наважваецца такім рашучым спосабам працягваць свой уласны супраціў. Прынамсі яшчэ на працягу мінімум трох год.

Бо асаблівы рэжым — гэта такая схаваная турма.

Асаблівы рэжым прадугледжвае на працягу не менш, чым траціны тэрміну, камернае ўтрыманне. То-бок тое самае, што яны мелі ў СІЗА, толькі без перадачак, без двух асобных шпацыраў, і гэтак далей. Яму засталося яшчэ як мінімум тры гады.

Традыцыйна, у першы ж дзень яго паставілі на ўлік, як схільнага да экстрэмізму.

І яшчэ адна адметнасць калоніі асаблівага рэжыму, да якой Мікалай паставіўся з яму характэрным гумарам, — гэта паласатая роба. Такая, якая ў нас выклікае асацыяцыі з дзіцячымі мультфільмамі пра Чыпаліна».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
11
Абуральна
37
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31