Знайсці
07.07.2022 / 18:551РусŁacБел

У «Ладэ» арыштаваныя рахункі, могуць плаціць толькі падаткі і заробкі

Як стала вядома «Нашай Ніве», працягваюцца бязрадасныя прыгоды медыцынскага бізнэсу «Ладэ». Неўзабаве пасля таго, як цэнтру дазволілі работу, рахункі аказаліся заблакаваныя ДФРам. У дадатак, у цэнтр прыйшла праверка камітэта па працы Мінгарвыканкама. 

Пра такі стан рэчаў «Нашай Ніве» паведамілі некалькі крыніц. 

Заснавальнік «Ладэ» Уладзімір Гарбачоў не стаў каментаваць гэтую інфармацыю. 

Накат на медцэнтр з боку лукашэнкаўцаў адбыўся ў маі. Удзельнікі рынку звязвалі гэта з тым, што «дайшла чарга» за праяўленую ў жніўні 2020-га пазіцыю — тады цэнтр аказваў бясплатную дапамогу пацярпелым ад зверстваў. 

Чытайце таксама: «Ладэ» кашмараць за 2020-ы. Выхаваўчы рэкет, выставілі штраф

Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч пералічваў смешныя факты, якія паслужылі прычынай прыпынення ліцэнзіі: «невыкананне пратаколаў падчас аказання неадкладнай меддапамогі — гэта работа на абсталяванні, якое не зарэгістраванае або якое не прайшло неабходныя рэгламенты. Выяўленыя парушэнні санэпідрэжыму, якія могуць пацягнуць сур'ёзныя ўскладненні або пагрозу жыццю», — казаў Піневіч. 

Работнікі медыцынскай сферы ў каментары «Нашай Нівы» кпілі з Піневіча: «Калі ў «Ладэ» выяўлены «парушэнні санэпідрэжыму», то, каб быць паслядоўным, Піневічу трэба закрыць і ўсе без выключэння дзяржаўныя паліклінікі». 

Пасля наезду ўласнік шукаў, каму прадаць медыцынскі цэнтр, але не знайшоў купца ў Беларусі. З выстаўленым штрафам мільён рублёў, мяркуючы па ўсім, разлічыліся, але за шырмай застаюцца невядомыя дагэтуль дэталі гісторыі, якія паслужылі прычынай блакавання рахункаў. 

Галоўнае наступства блакавання — немагчымасць для бенефецыяра выводзіць прыбытак. Выплачваць заробкі і падаткі — магчыма. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
19
0
даведка/адказаць/
08.07.2022
Аккурат вчера на гродненском блоге s13 вышел материал о готовящемся открытии третьего по счёту и самого крупного медцентра "Лодэ" в Гродно с медицинским оборудованием последнего поколения, где будут работать в два раза больше специалистов, чем в остальных двух вместе взятых. Такой конкурент государству явно не нужен...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930