Знайсці
07.07.2022 / 09:213РусŁacБел

Беларуская прапаганда працягвае распальваць: «У суседніх краінах — голад»

«У суседніх краінах — голад і харчовы крызіс, а ў Беларусі ўборачная набірае тэмп», — паведамляе лукашэнкаўская прапаганда. Абсурднасць падобных паведамленняў абсалютна відавочная для людзей, якія бываюць за мяжой. Паказваем на лічбах, чаму гэта фэйк. 

Увесь час лукашэнкаўская прапаганда ўсхваляе дзяржаўную палітыку ў пытаннях сельскай гаспадаркі. Сцвярджаецца, якая беларуская сельская гаспадарка эфектыўная, як улада клапоціцца пра яе. Тое, што ў Беларусі няма голаду, падаецца як велізарнае дасягненне. 

Калі гаворка заходзіць пра іншыя краіны, то прапаганда малюе апакаліптычную карціну: усё развалілі, распрадалі, зямля пазарастала пустазеллем, не тое, што ў Беларусі з моцным гаспадарнікам. Дайшло да таго, што АНТ паведамляе: «У суседніх краінах — голад і харчовы крызіс». Гэта — абсалютная хлусня. 

Так, увесь свет перажывае складаныя часы. У заходніх краінах — рэкордная за апошнія гады інфляцыя. Павышэнне цэн (у тым ліку на харчовыя прадукты) мае глабальны характар. Сярод галоўных прычын такой высокай інфляцыі ў свеце на першым месцы кавід, які выклікаў каласальныя збоі ў ланцужках паставак тавараў і кампанентаў для вытворчасці.

Наступная істотная прычына — энергетычны крызіс у Еўропе, звязаны з дэфіцытам газу і рэкорднымі цэнамі на спотавым рынку. Варта нагадаць і пра энергетычную газавую вайну, якую развязала супраць Еўропы Расія, што выкарыстоўвае газ як геапалітычную зброю.

Ускладняе сітуацыю і расійска-ўкраінская вайна. Гэтыя дзве краіны з’яўляюцца аднымі з галоўных экспарцёраў збожжа, і перабоі з пастаўкамі з гэтых краін могуць прывесці да праблем у краінах, якія ўкраінскае і расійскае зерне імпартуюць. 

Але ні Еўропе, ні суседнім краінам голад не пагражае. У нашым рэгіёне з харчовай бяспекай усё добра. Нават павышэнне цэн на прадукты не прывядзе да голаду ў Еўропе, таму што доля расходаў на ежу займае невялікую частку ў агульнай структуры расходаў еўрапейцаў, нашмат меншую, чым у Беларусі. 

Сельская гаспадарка ў суседніх краінах таксама адчувае сябе добра. Нашмат лепш, чым у Беларусі з яе «моцнымі гаспадарнікамі». Вось толькі некалькі лічбаў.

Агульны аб'ём збору збожжавых у суседняй Літве ў 2021 годзе склаў 6,1 млн тон. Краіна, у некалькі разоў меншая Беларусі па плошчы, з аналагічным беларускаму кліматам, стала адным з вядучых экспарцёраў пшаніцы ў ЕС.

Фенаменальных вынікаў у сельскай гаспадарцы дасягнула і Польшча. Краіна ў 2021 годзе паставіла новы рэкорд і экспартавала прадукцыі сельскай гаспадаркі на 37,4 млрд еўра. 

Краіна за 18 гадоў членства ў Еўрасаюзе ператварылася ў аднаго з галоўных вытворцаў цыбулі, бульбы, буракоў, капусты, памідор, баравікоў, клубніц, малака, яек, яблык.

У 2021 годзе ва Украіне сабраны рэкордны ўраджай збожжавых і алейных культур: 106 млн тон. Больш за 84 млн тон з агульнага сабранага аб'ёму склалі збожжавыя і зернебабовыя культуры, яшчэ 22,6 млн тон — алейныя.

Такім чынам Украіна сабрала ўраджай больш чым у 10 разоў вышэйшы, чым у Беларусі, хаця Украіна кантралюе тэрыторыю толькі ў 2,5 раза большую за беларускую.

І там не адбываецца «бітвы за ўраджай», таму што зямля належыць сялянам, і кожны з іх сам адказвае за вынікі сваёй працы, не маючы патрэбы ва ўказаннях зверху.

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны не выязджаюць на палі, інспектуючы ход уборкі і не праводзяць селектарных нарад. І ніякага голаду няма, нават ва ўмовах вайны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Лідкін боршч /адказаць/
07.07.2022
Божухна, няўжо ёсць у Беларусі тыя, хто ў гэта плявузганні верыць?
07.07.2022
Сходил в бедронку, взял пива и сосисок. Всё есть. И, кстати, яблоки дешевле, чем в Беларуси. Но зачем мне яблоки с бадуна?
07.07.2022
Satan, ,ой вей какие люди в Голливуде! Дратути Да. Гиннесс в бедронке имеет приятную цену. А я, пожалуй, соплицы бахну
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031