Знайсці
07.07.2022 / 07:511РусŁacБел

Беларускім бязвізам ужо скарысталіся больш за 100 тысяч чалавек

У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі, што за ўвесь час дзеяння беларускага бязвізу, уведзенага ў гэтым годзе, ім скарысталіся ўжо больш за 100 тысяч чалавек, у асноўным з Літвы і Латвіі.

У ведамстве нагадалі, што з 1 ліпеня пачаў дзейнічаць бязвізавы рэжым уезду для грамадзян Польшчы, якія едуць у Беларусь праз беларуска-польскую граніцу. За пяць дзён Беларусь наведалі больш за 150 грамадзян Польшчы.

У той жа час бязвіз для Літвы і Латвіі дзейнічае з 15 красавіка. За гэты час у нашу краіну прыехалі 68,7 тысячы грамадзян Літвы, 26,3 тысячы грамадзян і 8,6 тысячы неграмадзян Латвіі.

У агульнай колькасці беларускім бязвізавым рэжымам, такім чынам, ужо скарысталіся больш за 103 тысячы грамадзян сумежных краін Еўрасаюза.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
Алкадий/адказаць/
07.07.2022
В Литве и Латвии ватников примерно половина. Так сказать наследие почившего совка. Плюс после успешной приватизации части нашей территории многие ездят и по хозяйски смотрят на то, что тоже могло бы быть их.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930