Знайсці
07.07.2022 / 08:02РусŁacБел

Казахстан можа забараніць пастаўкі некаторых тавараў у Беларусь і Расію

У Казахстане разглядаюць магчымасць увесці абмежаванні па некаторых пастаўках у Расію і Беларусь. Пад абмежаванні могуць патрапіць тавары з тых краін, якія ўвялі забарону на пастаўкі на расійскі і беларускі рынкі, піша «Коммерсант». Відаць, такім чынам праяўляецца асцярога Казахстана, каб не патрапіць пад заходнія санкцыі.

Улады Казахстана могуць увесці новаўвядзенне, паводле якога яны не будуць засведчваць электронныя рахункі-фактуры на грузы з таварамі, вырабленымі ў тых краінах, якія ўвялі забарону на іх экспарт у Расію і Беларусь. Без такіх дакументаў вываз тавараў з краіны — спіс іх пакуль не прыводзіцца — будзе немагчымы.

Магчымыя змены з боку Казахстана пракаментавалі ў Крамлі. Як заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, ён пакуль не прымаў пастаноў аб падтрымцы антырасійскіх санкцый, наадварот, маўляў, краіны маюць намер пашыраць узаемадзеянне, піша РБК.

«Таму пакуль ніякіх рашэнняў не прымалася. Пакуль, наадварот, дэкларуецца абсалютны намер і далей развіваць наша ўзаемадзеянне», — сказаў Пяскоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930