Знайсці
07.07.2022 / 10:12РусŁacБел

Ноччу расійская армія нанесла ракетныя ўдары па Харкаве

Па словах кіраўніка абласной адміністрацыі Алега Сінягубава, адразу дзве ракеты ўдарылі побач са школай-інтэрнатам для дзяцей з парушэннямі зроку ў Немышлянскім раёне.

Па папярэдніх даных, у выніку начных абстрэлаў пацярпелых няма.

За мінулыя суткі ў Харкаўскім раёне загінулі двое мірных жыхароў, адзін з іх у Харкаве. Аднаго мужчыну шпіталізавалі з Дзергачэўскай абшчыны.

На тэрыторыі вобласці расіяне абстрэльвалі населеныя пункты Чугуеўскага, Ізюмскага, Харкаўскага і Багадухаўскага раёнаў. У сяле Калінава была знішчаная ферма па вырошчванні слімакоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031