Знайсці
07.07.2022 / 11:48РусŁacБел

Золатавалютныя рэзервы за чэрвень выраслі

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 ліпеня склалі 7 506,2 млн. даляраў (у эквіваленце). За чэрвень ЗВР выраслі на 96,6 млн. даляраў (на 1,3 працэнта) пасля зніжэння ў маі на 351,5 млн (4,5 працэнта).

Росту ЗВР у чэрвені спрыяла купля Нацбанкам замежнай валюты на біржы, а таксама паступленне замежнай валюты ў бюджэт.

Пры гэтым у чэрвені ўрадам выканана знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на 210 млн. даляраў ЗША. Акрамя таго, негатыўны ўплыў аказала пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў запазычання Міжнароднага валютнага фонду.

На 1 студзеня 2023 года аб'ем ЗВР павінен скласці не менш за 7,0 млрд. даляраў ЗША.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031