Знайсці
07.07.2022 / 14:48РусŁacБел

За рэпост камедыйных відэаролікаў з выявай Лукашэнкі жыхару Баранавічаў далі два гады калоніі

Суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў 7 ліпеня вынес прысуд Ігару Фалейчыку, абвінавачанаму ў абразе Лукашэнкі (ч. 1. арт. 368 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».

Судовы працэс вяла суддзя Ірына Паўлоўская.

Ігара Фалейчыка 14 красавіка выклікалі ў падатковую інспекцыю, дзе яго ўжо чакалі супрацоўнікі міліцыі. Затрымалі спачатку па адміністрацыйнай справе нібыта за непадпарадкаванне міліцыі, а з 17 красавіка — па крымінальнай справе, і змясцілі да суда пад варту.

Па матэрыялах абвінавачання, Фалейчык 23 сакавіка 2022 года, пасля прагляду ў Tik-Tok відэаролікаў з кадрамі кінафільмаў «Іван Васільевіч мяняе прафесію» і «Аперацыя Ы…», скапіяваў іх і выклаў для агульнага і адкрытага прагляду на сваёй старонцы ў Інстаграме. У відэароліках была размешчаная выява Лукашэнкі. Такім жа чынам размясціў відэафрагмент з выявай смеццявоза і Лукашэнкі.

Паведамляецца, што такімі сваімі дзеяннямі ён «публічна зняважыў прэзідэнта, прынізіў яго гонар і годнасць».

Фалейчык сваю віну цалкам прызнаў і раскайваецца ў здзейсненым.

Прадстаўнік абвінавачвання запытаў у суда пакараць Ігара Фалейчыка пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на два гады. Менавіта такі прысуд і вынесла суддзя Паўлоўская.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
16
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930