Знайсці
07.07.2022 / 16:43

Дуда і Наўседа: Сувалкаўскі калідор — цалкам бяспечны

Прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Наўседа запэўнілі ў бяспецы Сувалкаўскага калідора — участка тэрыторыі дзвюх краін, размешчанага паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю Расіі. Сёння кіраўнікі дзяржаў наведалі размешчаныя тут ваенныя падраздзяленні, паведамляе Reform.by.

Скрыншот відэатрансляцыі

Дуда адзначыў вялікае значэнне Сувалкаўскага калідора для абедзвюх краін і ўсяго НАТА, бо ён злучае не толькі Польшчу і Літву, але і краіны Балтыі з Еўрасаюзам. Паводле яго слоў, многія людзі задаюцца пытаннем, наколькі бяспечнае гэта месца.

«Мы прыехалі сюды са спадаром прэзідэнтам Літвы, каб паказаць, што і з польскага боку, і з літоўскага — гэтае месца бяспечнае. Бяспечнае дзякуючы таму, што вы цяпер тут разам з намі назіраеце, а назіраеце спакойную, штодзённую, але поўную ўвагі службу польскіх, літоўскіх жаўнераў, а таксама жаўнераў НАТА», — сказаў Дуда.

Ён назваў батальённыя тактычныя групы, якія размяшчаюцца ў Сувалкаўскім калідоры з польскага і літоўскага бакоў, гарантыяй бяспекі рэгіёна. Прэзідэнт Польшчы таксама спаслаўся на павелічэнне колькасці сіл рэагавання НАТА, рашэнне пра якое было прынятае на саміце альянсу.

Гітанас Наўседа адзначыў адзінства паміж Літвой і Польшчай у многіх пытаннях, у тым ліку ў частцы падтрымкі Украіны, санкцый супраць Расіі.

«Для нас вельмі важнае ўзмацненне батальённых груп НАТА, асабліва ў гэтым месцы, а таксама тое, што НАТА адгукнуўся на нашы просьбы з нагоды сіл рэагавання», — сказаў Наўседа.

Ён прывітаў нарошчванне патэнцыялу НАТА на ўсходнім флангу. Аднак, на думку Наўседы, Польшча і Літва таксама могуць зрабіць многае разам. Ён адзначыў, што прэзідэнты сустрэліся ў тым ліку, каб абмеркаваць сумесныя дзеянні ў выпадку ўзнікнення пагроз.

Прэзідэнты наведалі камандны пункт Шматнацыянальнай дывізіі Паўночны Усход, задача якога — каардынаваць дзеянні чатырох шматнацыянальных батальёнаў НАТА, разгорнутых у рамках «узмоцненай перадавой прысутнасці» ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.

Чытайце таксама:

Усе зноў загаварылі пра Сувалкскі калідор. У чым ягонае значэнне і небяспека?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31