Знайсці
07.07.2022 / 18:29РусŁacБел

Літва плануе выдаваць аднаразовыя дазволы на правоз цэменту ў Калінінград

За тры дні да ўнясення расійскага цэменту і алкаголю ў чорны спіс Еўрасаюза з'явілася новая прапанова аб тым, як можна забяспечыць Калінінградскую вобласць пасля таго, як транзіт гэтых тавараў праз Літву будзе спынены, паведамляе Delfi.lt.

Фота: AP

Старшыня Камітэта Сейма па замежных справах Лайма Люцыя Андрыкіене пацвердзіла, што абмяркоўваецца магчымасць выдачы аднаразовых дазволаў на перавозку цэменту ў выключных выпадках.

«Калі раптам здарыцца дэфіцыт для спажывання насельніцтва, напрыклад, цэменту (санкцыі на цэмент уступяць у сілу з 10 ліпеня), можна будзе дазволіць перавозку цэменту, але гэта будуць разавыя дазволы. Ніякіх квот ці чагосьці падобнага быць не можа», — сказала яна парталу.

«Такія дзеянні Еўрасаюза былі б лагічныя і не трактаваліся як змякчэнне санкцый супраць Расіі, што закрые вочы на працяглую вайну Расіі супраць Украіны, знішчэнне грамадзянскіх аб'ектаў і насельніцтва. Расія не заслугоўвае ніякіх саступак», — заявіла Андрыкене.

Паводле яе слоў, на гэты момант «відавочна прамы або апасродкаваны ціск Расіі на Еўрасаюз і яго інстытуты, роўна як і ціск, які аказваецца на краіны — члены ЕС».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930