Знайсці
07.07.2022 / 19:35РусŁacБел

З 9 ліпеня запускаецца спрошчаная працэдура атрымання дазволаў на жыхарства ў Польшчы для беларусаў

9 ліпеня Польшча спрашчае працэдуру атрымання дазволу на часовае пражыванне для беларусаў з гуманітарнымі візамі, якія жывуць у Польшчы, паведамляе польскае Упраўленне па справах замежнікаў. Паведамленне пра гэта на афіцыйным сайце выдадзена не толькі па-польску, але і па-беларуску.

9 ліпеня 2022 года ў Польшчы набывае моц пастанова, якая дазволіць звяртацца па дазвол на часовае пражыванне тым грамадзянам Беларусі, якія маюць польскую гуманітарную візу (з пазнакай «D 21»). Перад падачай заявай на гэты дазвол на жыхарства чалавек павінен знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы.

Новая працэдура выдачы беларусам дазволу на жыхарства будзе мець цэлы шэраг пераваг у параўнанне:

  • дазвол будзе выдавацца адразу на 3 гады;
  • атрыманне дазволу не будзе суправаджацца абавязкам аплаты гербавага збору;
  • аплата не будзе спаганяцца падчас выдачы карты пабыту (віду на часовае пражыванне) асобе, якая атрымала такі дазвол;
  • уладальнік такога віду дазволу на часовае пражыванне будзе вызвалены з абавязку мець дазвол на працу;
  • з 1 студзеня 2023 г. уладальнік гэтага віду дазволу на часовае пражыванне будзе мець магчымасць падаваць заяву на атрыманне польскага падарожнага дакументу для іншаземца.

Дазвол на часовае пражыванне будзе выдавацца ваяводам па месцы знаходжання грамадзяніна Беларусі.

З 1 студзеня 2023 года ўладальнік гэткага часовага дазволу на пражыванне зможа хадайнічаць аб выдачы польскага праязнога дакументу для замежніка.

«Магчымасць спрошчанай легалізацыі — яшчэ адна праява асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага грамадства, якое зазнае рэпрэсіі ў сваёй краіне са жніўня 2020 года», — заявіў прэс-сакратар Упраўлення па справах замежнікаў Якуб Дудзяк.

Спрашчэнне легалізацыі беларусаў у Польшчы было адной з тэмаў размовы Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Матэўшам Маравецкім 4 ліпеня. Кіраўнік польскага ўраду запэўніў беларускую дэмакратычную лідарку пра тое, што «змены наступяць у хуткім часе».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930