Знайсці
07.07.2022 / 21:101РусŁacБел

На мяжы з Літвой са стральбой затрымалі чатырох беларусаў

Уначы 6 ліпеня на мяжы з Літвой полацкія памежнікі абстралялі аўтамабіль з чатырма беларусамі, якія «спрабавалі схавацца ў лясным масіве на аўтамабілі» і не рэагавалі на патрабаванні спыніцца, паведамляе Дзяржпамежкамітэт. Усе чацвёра затрыманыя, гэта ўраджэнцы Пастаўскага раёна ад 23 да 42 гадоў.

Як сцвярджае прэс-служба ДПК, машыну памежнікі абстралялі, каб прымусіць тых, хто ў ёй знаходзіўся, спыніць рух. Усяго сілавікі нібыта зрабілі адзін папераджальны стрэл у паветра і сем стрэлаў па колах аўтамабіля.

Як дадаюць у ведамстве, на месцы здарэння і па месцы жыхарства затрыманых сілавікі выявілі цеплавізар, прыбор начнога бачання, шэсць радыёстанцый і навігатар. З якой мэтай яны хацелі нелегальна перабрацца праз мяжу — пакуль не паведамляецца. 

«У дачыненні да ўсіх правапарушальнікаў пачаты адміністрацыйны працэс за замах на незаконнае перасячэнне мяжы, парушэнне памежнага рэжыму і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў органаў пагранслужбы. Пасля высвятлення ўсіх абставінаў дзеянням мужчын будзе дадзена прававая ацэнка», — піша прэс-служба ДПК.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
11
Ого
7
Сумна
4
Абуральна
7
08.07.2022
ехал со встречи с избирателями
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031