Знайсці
08.07.2022 / 16:402РусŁacБел

Брэд Піт кажа, што ў яго можа быць прозапагназія. Што гэта за медыцынскі разлад?

Акцёр Брэд Піт распавёў у інтэрв’ю часопісу GQ, што ён можа мець прозапагназію — разлад, які ўплывае на яго здольнасць пазнаваць людзей. Расказваем, што вядома пра гэты стан.

Фота: Jordan Strauss / Invision / AP

Галівудская зорка Брэд Піт расказаў у інтэрв’ю, што ён мае прозапагназію — рэдкі неўралагічны разлад, звязаны з няздольнасцю разлічаць твары і/ці запамінаць іх. Піту ніколі не ставілі гэты дыягназ, але, па яго словах, ён ужо шмат гадоў адчувае сімптомы прозапагназіі, піша New York Times.

Якія сімптомы мае прозапагназія?

Гэты разлад не звязаны са стратай памяці, праблемамі са зрокам ці з вывучэннем чагосьці новага. Не трэба таксама блытаць прозапагназію з няздольнасцю разлічаць колеры ці забыўчывасцю.

Прозапагназія можа мець розны ступень цяжкасці. Некаторым людзям з гэтым разладам можа быць складана пазнаць кагосьці знаёмага, напрыклад, сябра ці сваяка, іншыя ж не могуць адрозніць нават уласны адбітак у люстры. Ёсць і тыя, каму цяжка пабачыць розніцу паміж тварамі і аб’ектамі.

Меркавана, такія людзі могуць таксама пакутаваць на хранічную трывогу ці на дэпрэсію па прычыне ізаляцыі і страху, звязаных з прозапагназіяй. З гэтым разладам можа быць цяжка ажыццяўляць нават самую простую камунікацыю, і не каторыя людзі пазбягаюць кантактаў з блізкімі сваякамі ці сябрамі, бо баяцца, што не здолеюць іх пазнаць. Хвароба можа вельмі вымотваць, і іншым людзям можа быць цяжка зразумець, што адчувае чалавек з такім разладам.

Што выклікае прозапагназію?

Людзей з гэтым разладам можна падзяліць на дзве катэгорыі: тыя, хто з ім нараджаюцца, і тыя, хто набываюць яго пазней у жыцці.

Навукоўцы лічаць, што прыроджаная прозапагназія сустракаецца не надта часта, хаця ёсць даныя, што на яе могуць пакутаваць 2% людзей, і што гэтая хвароба перадаецца ў спадчыну. Навукоўцы не зафіксавалі ў мозгу такіх людзей ніякіх відавочных структурных анамалій, таму яны і не могуць дакладна сказаць, што выклікае гэты стан.

Тыя ж, што атрымлівае прозапагназію пазней у жыцці, могуць мець нейкія змены ў мозгу, атрыманыя, напрыклад, праз траўму. Таксама прозапагназія часам з’яўляецца ў тых, хто перажыў інсульт ці мае хваробу Альцгеймера.

Ці існуе лячэнне ад прозапагназіі?

Лячэння ад разладу не існуе, але ёсць спосабы палегчыць сваё жыццё з ім. Напрыклад, каб адрозніць людзей адзін ад аднаго, хворыя на празапагназію часта звяртаюць увагу на колер іх валосся, паходку ці голас.

Каб паставіць дыягназ, неўролагі праводзяць серыю тэстаў, што дапамагаюць ацаніць здольнасць людзей пазнаваць твары і запамінаць іх. Гэта можа заняць шмат часу, бо медыкі таксама спрабуюць выключыць верагоднасць больш сур’ёзнай хваробы, пра якую можа сігналізаваць прозапагназія. Але ж шмат хто з людзей, якія маюць сімптомы прозапагназіі, так і не атрымаюць афіцыйна гэты дыягназ.

Цвіль і гніль. Дамы, што Брэд Піт пабудаваў для бедных, развальваюцца на вачах

«Гэты дзень вы запомніце, бо ледзьве не злавілі Капітана Джэка Вераб'я!» Джоні Дэп вяртаецца ў франшызу пра піратаў?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Ктоторов/адказаць/
08.07.2022
Те же, кто получает прозопагнозию позже в жизни, могут иметь какие-то изменения в мозге, полученные, например, из-за травмы. Также прозопагнозия иногда появляется у тех, кто пережил инсульт или имеет болезнь Альцгеймера.

===Конееечно, фармакологи и медики ни за что не признают тот факт, что эти болезни идут рука об руку с антидепрессантами, которые в современном обществе пьют как витамины ежеденевно и порой в невменяемых количествах. И разумеется, что обществу сложно отказаться от применения антидепрессантов, учитывая получаемый быстрый эффект. Состояние легкости, приподнятости, свободы мыслей и некоторая эйфория - это же так привлекательно. И да - хорошие антидепрессанты имеют такой эффект, но в длительной перспективе это отразится на вашем психическом состоянии в очень причудливых болезненных формах.
0
новодворская/адказаць/
09.07.2022
Ктоторов,
а что вы скажете про галоперидол? если давать его здоровому человеку... 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера