Знайсці
17.07.2022 / 22:075РусŁacБел

Як вараны і баран ссунуць мора мелі план. Новы верш Андрэя Скурко

Цыкл нашаніўца і палітвязня Андрэя Скурко пра машынкі налічвае ўжо 13 вершыкаў. Большасць з іх вельмі добрапрыстойныя — «але глядзі, якое безабразіе напісалася», піша аўтар у лісце да жонкі Паўліны.

Вось пра гэтага варана вядзецца ў вершыку. Фота: Wikimedia

Бег па беразе баран.

Бачыць ён: буркоча кран.

Бераг мора два вараны

Баразняць вялікім кранам.

«Бэ-э-э! — баран вітаецца,

— Што тут адбываецца?

Хто тут кранам, нібы вудай,

Ловіць рыбу баракуду?»

«Мы, — адказваюць вараны,

— Не цягаем рыбу кранам.

Хочам мора падчапіць,

Трохі пераставіць,

Бо прывыклі мы хадзіць,

Не жадаем плаваць!»

«Я іду вам на падмогу,

Павярну вам хвалі рогам!»

Так вараны і баран

Ссунуць мора мелі план.

З усіх сілаў спрабавалі

Учапіцца. Толькі хвалі,

Дзе шумелі — там шумяць…

Кранам мора не падняць!

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Чаму ж у правадыра ўсё інакш ?/адказаць/
17.07.2022
таму што ён баба
0
пэўна задыхнуліся ад зайздрасьці такому манікюрчыку !/адказаць/
18.07.2022
слышала, что капитаны - это самые импотенты. ну потому что атрофируется все без женщины за несколько месяцев то.
вот.
ну если только конечно капитан не полюбит розовые попки недокапитанчиков

или я что-то опять неправильно сказала?
18.07.2022
пэўна задыхнуліся ад Дык ён жа не капітан у Вас, а касманаўт-нерухомасьць...))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031