Знайсці
19.07.2022 / 18:094РусŁacБел

Сайт CityDog пачаў эксперымент, каб папулярызаваць беларускую мову

Як паведаміла рэдакцыя сайта, некаторыя беларускамоўныя тэксты, якія выходзяць на CityDog, цяпер будуць суправаджацца аўдыядарожкамі, агучанымі голасам «купалаўкі» Крысціны Дробыш.

Эксперымент рэдакцыя робіць з упэўненасцю, што дзякуючы такім аўдыятрэкам людзі, якія не вельмі добра размаўляюць па-беларуску, змогуць разумець родную мову лепш — і ў выніку хутчэй яе вывучыць.

Карыстацца новай функцыяй проста: пасля адкрыцця тэксту ўключаецца аўдыядарожка, размешчаная на пачатку матэрыялу, а далей можна проста слухаць падкаст ці сачыць па тэксце за голасам дыктаркі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
19.07.2022
Рэд., нешта ў вас белмоўных каментатараў паменела. ды і ўвогуле паменела. ці мне здаецца?
19.07.2022
Вось бачыце, на далёні напісана "адсотак", і гэта правільна, вучыцеся ! А ў артыкулах НН спрэс пішуць "працэнт". Вы мяне прабачце, але ну надта па-калхазанску гучыць гэты ваш "працэнт".
0
Для рэдакцыі НН/адказаць/
19.07.2022
Рэд. паглядзіце як абнавіўся дызайн https://slounik.org/
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера