Знайсці
21.07.2022 / 20:26РусŁacБел

«Дапамагу ў фіксацыі і захаванні сямейных гісторый». Новая прапанова ад былой гомельскай журналісткі

Жыхары Гомельшчыны, дый не толькі, ведаюць Ларысу Шчыракову як незалежную журналістку, якая звяртала ўвагу на шматлікія праблемы ў рэгіёне. Аднак цяпер спадарыня Ларыса вымушана была пакінуць прафесію, а таму вырашыла заняцца тым, што ўмее як відэааператар, фатограф, а таксама як прафесійны гісторык — фіксацыяй і захаваннем сямейных гісторый, піша «Новы час».

Ларыса Шчыракова. Фота з фэйсбука

«Мне гэта блізка і вельмі цікава. Гэта не грамадскі праект, а мая ўласная ініцыятыва, і я, як ІП, магу прапаноўваць людзям здымку такіх фільмаў ці гістарычных рэпартажаў», — распавядае Ларыса Шчыракова.

За яе плячыма — 10 гадоў журналісцкага і аператарскага досведу, у тым ліку праца ў межах ініцыятывы «Забітыя і забытыя», якая распавядае пра рэпрэсаваных у савецкія часы жыхароў Гомельшчыны. Журналістка стварыла шэраг відэаінтэрв'ю з нашчадкамі ахвяр палітычных рэпрэсій бальшавікоў.

Цяпер Ларыса Шчыракова прапануе запісаць інтэрв’ю з рознымі людзьмі (сведкамі, відавочцамі падзей), зняць памятныя месцы, звязаныя з гісторыяй пэўнай сям'і, дадаць сямейныя фатаграфіі і дакументы. У выніку атрымаецца своеасаблівы летапіс роду, які дапаможа захаваць каштоўныя ўспаміны для нашчадкаў.

Відэаздымка сямейных гісторый для спадарыні Ларысы пасля сыходу з прафесіі — адна з нешматлікіх магчымасцяў забяспечыць сабе існаванне. Але ёсць у гэтым і яшчэ адна важная гуманітарная мэта: праз захаванне гісторый сем'яў захаваць гісторыю народа. Ці, прынамсі, Гомельшчыны — бо здымкі плануецца праводзіць толькі ў гэтым рэгіёне.

«Любую гістарычную з'яву можна і трэба паказваць праз канкрэтнага чалавека ці сям'ю: напрыклад, Другая сусветная на Гомельшчыне, ці стараверства, ці рэпрэсіі.

Бо адна справа, калі чытаеш агульную навуковую інфармацыю: колькі чалавек было раскулачана, выслана, расстраляна.

Але зусім па-іншаму эмацыйна кранаюць канкрэтныя гісторыі гэтых людзей, асабліва калі іх распавядаюць нашчадкі, напрыклад, дачка рэпрэсаванай узгадвае сваё сіроцкае дзяцінства.

І гэта нашмат лепш раскрывае тую ці іншую падзею альбо з'яву.

Я лічу, што гэта ідэальна — дадаваць гісторыі людзей у агульны гістарычны аповед.

Таксама Ларыса Шчыракова ладзіць этнафотасесіі.

Калі вы хочаце замовіць здымку фільма пра гісторыю сям'і альбо фотасесію ў нацыянальным беларускім стылі, звяртайцеся да спадарыні Ларысы ў Фэйсбуку альбо тэлефануйце: +375447396694.

Чытайце таксама:

Былая журналістка ладзіць файныя этнаграфічныя фотасесіі і называе дзве прычыны, чаму варта такое паспрабаваць ФОТА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930