Знайсці
28.07.2022 / 11:37РусŁacБел

Рэпер Баста спяваў на юбілеі галоўнай трэнеркі па мастацкай гімнастыцы. Раней прапагандысты адмянілі яго канцэрт у Мінску

Учора галоўная трэнерка нацыянальнай зборнай Беларусі па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская адсвяткавала 65-годдзе. 

Фота: старонка ў сацсетцы адной з гімнастак

Урачыстасць прайшла ў рэстаране «Лебядзіны» і павіншаваць трэнерку прыехаў расійскі рэпер Баста (Васіль Вакуленка), які праспяваў некалькі сваіх кампазіцый.

Так падчас «Сансары» Баста спусціўся са сцэны і разам з Ляпарскай выканаў песню.

Раней Ляпарская называла Басту адным са сваіх любімых выканаўцаў, кажучы, што ў яе машыне гучаць яго песні.

Нагадаем, што ў чэрвені быў перанесены канцэрт Басты, які меў прайсці ў Мінск-арэне. Супраць яго выступалі праўладныя актывісты і тэлеграм-каналы.

Адзін з іх, напрыклад, пісаў: «Што забыўся ў нашай сталіцы рэпер Баста, які ў 2020 годзе тапіў за дзяржпераварот і пісаў пасты ў падтрымку экстрэмістаў?»

«Калі канцэрт Баста пройдзе ў «Мінск-Арэне», гэта будзе азначаць адно: такія рашэнні ў нас прымае нейкі змагар. Ён падтрымлівае дзяржпераварот, спробу забойства прэзідэнта, санкцыі», — рэагаваў Рыгор Азаронак.

Рэстаран «Лебядзіны» пабудавалі на тэрыторыі птушынага заказніка, а яго будаўніцтва ўзаконілі задняй датай праз указ Аляксандра Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
18
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930