Знайсці
28.07.2022 / 15:38РусŁacБел

Каляровае ці чорна-белае? Гэтае ФОТА вас збянтэжыць

Гэтая аптычная ілюзія дапаможа вам праверыць свой зрок і назіральнасць. Паспрабуйце зразумець, ці з’яўляецца фота перад вамі каляровым. Гэта не так проста, як здаецца!

Фота: Reddit / Øyvind Kolås

Аптычная ілюзія — гэта надзвычайна цікавы малюнак ці выява, які выглядае па-рознаму, калі на яго глядзець па-рознаму. Гэта яшчэ і псіхалагічны феномен, бо аптычныя ілюзіі праліваюць святло на тое, як вы ўспрымаеце рэчы, піша jagranjosh.com.

Ілюзіі, якую вы бачыце на фота, ужо некалькі гадоў, але з цягам часу яна не робіцца менш цікавай. На першы погляд гэтае фота групы падлеткаў выглядае каляровым, але, калі прыгледзецца, вы заўважыце, што насамрэч здымак чорна-белы, і адзіная каляровая дэталь на ім — сетка з тонкіх ліній. Ілюзію стварыў лічбавы мастак і распрацоўшчык праграмнага абсталявання пад нікам Øyvind Kolås.

Гэтая аптычная ілюзія заінтрыгавала інтэрнэт-карыстальнікаў. Яна з’яўляецца складанай, бо ахоплівае не адзін, а два аспекты — змену формы і змену колеру. Звычайна нашаму мозгу цяжка аддзяляць адзін ад аднаго розныя колеры, якія выглядаюць блізкімі па спектру.

Ілюзія, якую вы бачыце, зробленая шляхам нанясення каляровай сеткі на чорна-белае фота. Колеры сеткі «аб’ядноўваюцца» з чорна-белым фонам і пасля прыпісваюцца аб’ектам на ім.

Гэтая ілюзія змушае вас думаць, што вы ўваходзіце ў тунэль — спраўдзіце самі!

Хочаце даведацца, што тоіць ваша падсвядомасць? Прайдзіце гэты ТЭСТ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930