Знайсці
28.07.2022 / 17:072РусŁacБел

З вальера ў Віцебскім раёне выпусцілі ў прыроду 40 высакародных аленяў

У Летчанскім лясніцтве Віцебскага лясгаса сёння мелі выпусціць на волю амаль 40 высакародных аленяў, паведаміла БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

У лістападзе мінулага года ў Летчанскае лясніцтва ўпершыню завезлі 35 асобін высакароднага аленя. Сярод іх было 9 самцоў і 26 самак. Іх закупілі ў заводчыка ў Мёрскім раёне. Для замацавання на месцы маладому статку выдзелілі «жылплошчу», дзе аленям было камфортна і прасторна. Тут рагатых перасяленцаў перыядычна падкормлівалі збожжам і сенам. Кантакт з чалавекам імкнуліся мінімізаваць, каб алені не сталі ручнымі.

Сёння статак, які за гэты час папоўніўся трыма малымі аленянятамі, выпусцілі на волю.

Дарослыя і асабліва маладыя асобіны, якія прывыклі да гэтай мясцовасці, не адыдуць далёка ад новага арэала і маюць заняць сваю нішу ў мясцовай дзікай прыродзе. Для іх работнікі лясніцтва на зімовы перыяд установяць кармушкі і будуць перыядычна класці туды корм.

Усяго ў Віцебскай вобласці, паводле звестак вясновага ўліку, налічваецца 7,3 тыс. асобін высакароднага аленя, больш за 13,3 тыс. ласёў і 20,6 тыс. казуль.

Як расказаў вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы Віцебскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Дзмітрый Дзіковіч, у паўночным рэгіёне ў перспектыве плануюць зраўняць пагалоўе аленяў і ласёў. Гэта дапаможа пашырыць відавую разнастайнасць жывёл у лясах Віцебшчыны і будзе садзейнічаць развіццю паляўнічага турызму.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Міхась/адказаць/
28.07.2022
Што маем - не шануем, а страціўшы - галосім. - Цягаем ланяў і польскіх конікаў, а нашых палескіх конікаў засталося менш за 100 асобін.... Ды і традыцыйная беларуская чырвоная карова, пра якую пісаў яшчэ Аркадзь Смоліч, можа знікнуць. Было б добра па прыкладзе Брытаніі стварыць у нас аналаг RBST (Фонд абарыгенных пород Вялікабрытаніі) для захавання традыцыйных для Беларусі абарыгенных парод і іх унікальнага генатыпу.
0
Тварог/адказаць/
28.07.2022
Вось ваўкі нейдзе радуюцца. Кажуць адно аднаму, маўляў, цяпер перазімуем, брат !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930