Знайсці
28.07.2022 / 18:3910РусŁacБел

Брэд Піт купіў новы дом за 40 мільёнаў даляраў з цудоўным відам на ўзбярэжжа ў Каліфорніі ФОТЫ

Галівудская суперзорка Брэд Піт выклаў 40 мільёнаў даляраў, каб набыць гістарычны дом 100 гадовай даўніны, з якога адкрываецца цудоўны від на цэнтральнае ўзбярэжжа Каліфорніі. Паглядзіце на гэтыя арачныя вокны, чарапічны дах у міжземнаморскім стылі і шырокі від на акіян.

Малавядомы факт, што Піт з'яўляецца энтузіястам архітэктуры. Мясцовыя агенты сказалі, што пагадненне на куплю з'яўляецца адным з самых дарагіх за ўвесь час у гэтым раёне.

Вядомы як D.L. James House, дом датуецца прыкладна 1918 годам і быў спраектаваны Чарльзам Самнерам Грынам, вядомым архітэктарам пачатку 20-га стагоддзя.

З 1999 года дом належаў кампаніі з абмежаванай адказнасцю Searock, звязанай з памерлым у пачатку гэтага года чыкагскім фінансістам Джо Рычы і яго жонкай Шэран Рычы.

Дом быў названы ў гонар свайго першапачатковага ўладальніка, бізнэсмена і пісьменніка Д. Л. Джэймса і пабудаваны з мясцовага пясчаніку і граніту, паведамляе The Gamble House. Пры праектаванні дома вонкавыя сцены збудаваыя так, быццам яны растуць са скал.

Гэта толькі апошняе вядомае пагадненне па куплі маёмасці ў раёне Кармэль, звязанае са знакамітасцямі. Старадаўні дом актрысы серыяла «Залатыя дзяўчынкі» (The Golden Girls) Бэці Уайт нядаўна быў прададзены за 10,775 мільёна даляраў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
0
1
маленькая архітэктарка цемры/адказаць/
29.07.2022
циник, ну так... куды ўжо нам) Райт некалі быў мой любімы амерыканскі архітэктар... Дом над вадаспадам...
а тут... ну дом і дом. жытло. але Брэду сайдзёць)
0
Максим Дизайнер/адказаць/
29.07.2022
Срочна спилиць пакасиушуюся елку на гары!А то ишчэ ветка  на корч падзержанный чый-нибудь упадзець!
0
Максим Дизайнер/адказаць/
29.07.2022
Обычная пиар-компания, с целью поднять цены на недвижимость. Там денег Пита хорошо, если 10%, за "аренду пока не надоест". Самый дорогой штат США. Пиарится из каждого утюга. За 5% от этих денег можно найти дом в Калифорнии с видом не хуже. А за 0,5 - где хочешь в мире.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930