Знайсці
29.07.2022 / 10:053РусŁacБел

Як пасмажыць шашлыкі на прыродзе і не ўляцець на штраф?

Наперадзе яшчэ месяц лета з сустрэчамі з блізкімі на свежым паветры. Як не прыцягнуць непрыемнасці на аганёк вашага мангала, расказвае «Экадом». 

Фота: pixabay

«Збіраючыся адпачыць на прыродзе, майце на ўвазе, што па законе развядзенне вогнішча, у тым ліку з устаноўкай мангала або барбекю, дапускаецца толькі пры яго размяшчэнні на абсталяваных пляцоўках, — адразу адзначаюць эколагі. — Больш за тое, па правілах, глеба навокал вогнішча павінна быць вычышчаная да мінеральнага пласта на шырыню не менш за 25 сантыметраў. Гэта робіцца для таго, каб пазбегнуць верагоднасці пажараў ад выпадковага загарання травы ці ламачча». 

Паклапаціцеся пра тое, каб побач з вашым вогнішчам абавязкова былі сродкі пажаратушэння. Для гэтага падыдзе вогнетушыцель альбо нейкая ёмістасць з вадой. Пасля таго, як прысмакі прыгатаваліся, вогнішча неабходна патушыць да поўнага спынення тлення, заліўшы вуголле.

«У пажаранебяспечны сезон Пастанова Саўміна № 722 забараняе развядзенне вогнішчаў на тарфяніках і ў месцах вырубкі дрэваў, у лясах-маладняках і сярод маладых хвойных дрэўцаў вышынёй менш за метр, кроны якіх не дакранаюцца, — працягваюць эксперты. — Не запальвайце вогнішчы ў месцах з падсохлай травой ды ламаччам. Ва ўсіх гэтых месцах верагоднасць выпадкова ўчыніць пажар вышэйшая за звычайную».

Парушэнні вышэйзгаданых правіл могуць прывесці да адказнасці паводле артыкула 16.41 КоАП. Так, за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах можна атрымаць штраф да 12 базавых велічынь (384 рублі), а за парушэнне патрабаванняў па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках згодна з артыкулам 16.21 КоАП — да 12 базавых велічынь пры адсутнасці шкоды і да 30 базавых велічынь (960 рублёў) пры знішчэнні або пашкоджанні лесу ці тарфянікаў. 

Фота: pixabay

Яшчэ адна мажлівасць выпадкова наляцець на штраф — няправільная нарыхтоўка дроваў для вашага мангала. Паводле Ляснога кодэкса, самастойная нарыхтоўка дроў забароненая, нават калі гэта ламачча, сухастой або буралом. 

«Гэта не нейкае самадурства, як можа падацца. Прычына ў тым, што паваленыя, пашкоджаныя ды сухастойныя дрэвы — важная частка натуральнага асяроддзя для жывёл у лесе. Яны крыніца мікраэлементаў для падтрымання біяразнастайнасці, — тлумачаць у «Экадоме». — Таму нарыхтаваць драўніну на ўчастках ляснога фонду можна за плату і на падставе ордэра ў спецыяльна вызначаных месцах». 

За незаконную рубку, пашкоджанне або знішчэнне расліннасці паводле артыкула 16.17 КоАП прадугледжаныя штрафы да 20 базавых велічынь (640 рублёў), а ў прыродаахоўных, рэкрэацыйна-аздараўленчых і ахоўных лясах — ад 5 да 30 базавых велічынь (960 рублёў). 

Але ламачча не варта блытаць з лапнікам і галлём, збор якіх не абмежаваны. Яны стануць ідэальнай асновай для вогнішча без шкоды прыродзе. 

Калі ж у вас засталіся пытанні, вы можаце задаць іх наўпрост службе бясплатных кансультацый па вырашэнні экапраблем «Зялёны тэлефон» па тэлефоне ці праз сацсеткі. 

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
20
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5
0
толік/адказаць/
29.07.2022
гэта жах. мала таго што купацца нідзе нельга... дзікія пляжы маўляў такія небяспечныя што карнікі ходзяць і караюць людзей. на роўным месцы, нізашто. што дзяржава пра людзей клапоціцца ? не канешне. проста рэпрэсійны апарат корміць і карнікаў. гэтай дзяржаве на чалавека пляваць. а зараз вось і ў лес без паперкі не сходзіш. ніякага прытулку ад карнікаў, штрафаў і нейкіх "прадпісаній" і "законаў". людзей заганяюць ў дэпрэсію і галечу сваімі рэпрэсіўнымі метадамі. ну дурасць жа, нельга паваленае спаліць. колькі такіх паваленых дрэў і лесе і колькі такіх людзей якія ў глухім лесе пасмажыць негта прыйдуць з дзецьмі ? дурасць. самі ж і леснікі і чыноўнікі закон не пісаны, робяць што хочаць, усё ў парадку, і лес вязуць налева машынамі і вырубку робяць маладняку. такія ўжо танюсенькія пад корань. дзеецца вынішчэнне лесу і ўзурпацыя народных скарбаў, а вінаваты просты чалавек. закручваюць гэтыя гайкі нават тут. зараз жа паперка трэба каб па грыбах поабегчыся. іпаный савок. скора паспарты будуць забіраць каб калхознікі ў горад не ехалі. вёска ўся вынішчаная, старыя хаты ім замінаюць бураць. ну нелюдзі гэтыя ўсе з начосамі чыноўніцы і пузатыя чыноўнікі. жах.
0
Дрын/адказаць/
29.07.2022
чтобы не влететь на штраф бесплатно даю рецепт: 2 чемодана, 1 билет в страну дальнего зарубежья. остальное не работает.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
29.07.2022
Дрын

Ну не поспоришь же. А по статье повторю еще раз то, что повторял здесь для свядомых раз 50. Вы просто задрали своей показушным порядком. Поэтому Минск и похож на казарму, где все строем по плитке ходят. А как до дела дойдет, машину возле подъезда не ставить, или не покупать вторую - быдло быдлом. Поэтому отсюда все нормальные люди а валят. Чтобы этих любителей чыстенька на улице, засиращих воздух старыми корчами, не видеть.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930