Знайсці
31.07.2022 / 13:06 18

Пара купіла сабе цэлую вёску ў Францыі па цане аднапакаёўкі ў Віцебску

Закінутыя вясковыя дамы ў еўрапейскіх краінах можна набыць зусім нядорага. Цэлая вёска Ля-Бусліер у Нармандыі каштавала менш за 27 тысяч еўра.

27 тысяч еўра гэта па сённяшнім курсе 27 тысяч даляраў. За такія грошы не купіш нават аднапакаёўку ў мінскай панэльцы, хіба што нешта самае таннае ў Віцебску ці Кобрыне.

Пол Мэплі і Іп Уорд, 48-гадовыя ландшафтныя дызайнеры з Брытаніі, задумаліся пра набыццё нерухомасці ў Францыі пасля таго, як не ўдалося сабраць на ўласную нерухомасць у сябе на радзіме.

У Брытаніі нерухомасць каштуе дорага, а ўлазіць у крэдыты мужчыны не хацелі. У 2019 годзе яны ў выніку набылі цалкам прыстойны домік у Ля-Бусліеры ўсяго за 12 тысяч еўра. 

Паступова яны скупілі рэшту будынкаў у бязлюднай вёсцы, расказала праграма брытанскага Channel 4 «Ратуйце! Мы купілі вёску».

У адрозненне ад густа заселенай Англіі, аддаленыя раёны Францыі перажываюць такую ж дэпапуляцыю, як некаторыя куткі нашай Віцебшчыны. Але там збудаваныя не драўляныя хаты, як у нас, якія хутка занепадаюць, калі іх не ацяпляць зімой і не праветрываць, а моцныя каменныя будынкі.

Цяпер пара валодае некалькімі дамамі, двума хлявамі, стайняй, двухузроўневай майстэрняй, выціскальняй соку для вырабу сідру і невялікай старой пякаранькай. І ўсё гэта на 80 сотках зямлі.

Брытанцы хочуць ператварыць вёску ў месца адпачынку. Аднак гэта запатрабуе немалых інвестыцый. Давесці да ладу старыя будынкі не так проста.

У некаторых еўрапейскіх краінах, да прыкладу, у Італіі, мясцовыя ўлады выдзяляюць датацыі людзям, якія гатовыя ўзяць старыя сядзібы і даглядаць іх. Такім спосабам там даюць другое жыццё старым селішчам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Они охрененны!!! / адказаць
01.08.2022
а брытанцы з французамі сябруюць? нуў... так бы мовіць, нацыямі сябруюць? нуў... скажам, як два брацкія народы?
0
гомофобы / адказаць
02.08.2022
окститесь, батюшка. мы ходим исключительно в костел
3
Бамбардия Кергуду / адказаць
02.08.2022
Веска Содом или Гоморра?? 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31