Знайсці
01.08.2022 / 17:39РусŁacБел

У жніўні ў Мінску пройдзе фестываль аматараў хатніх жывёл Pets Fest

Найбуйнейшы ў Беларусі фестываль аматараў хатніх жывёл Pets Fest пройдзе ў парку «Дрымлэнд» 13 і 14 жніўня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Гэты фестываль праходзіць другі раз, упершыню ён адбыўся ў мінулым годзе.

Наведвальнікаў чакаюць забаўляльная праграма для дзяцей і дарослых, розыгрышы прызоў, конкурсы і падарункі ад партнёраў. Усе ахвотныя змогуць пабываць на займальных лекцыях і майстар-класах грумераў, зрабіць яркія здымкі ў фотазонах, атрымаць кансультацыі ветэрынараў і кінолагаў. Таксама арганізатары запланавалі спаборніцтвы па аджыліці, фрысбі і брутальнае шоу ахоўных сабак.

Акрамя таго, у парку разгорнецца дабрачынны кірмаш, дзе кожны жадаючы зможа дапамагчы прытулкам або знайсці новага сябра.

Pets Fest пройдзе 13 і 14 жніўня з 11: 00 да 23:00 у парку «Дрымлэнд». На яго запрашаюць прыходзіць сем’ямі і браць з сабой чатырохногіх сяброў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930