Знайсці
01.08.2022 / 18:271РусŁacБел

Абвінавачанне запрасіла для бабруйскіх «тэрарыстаў» вялізныя тэрміны зняволення

У судзе Бабруйскага раёна і Бабруйска працягваецца суд над групай мясцовых «тэрарыстаў». Па справе праходзяць Ігар Казлоў, Канстанцін Ермаловіч, Віталь Мінкевіч, Наталля Кед і Надзея Полькіна. І сёння пракурор запрасіў для іх тэрміны зняволення, паведамляе «Вясна».

Трох мужчын і дзвюх жанчын абвінавачаваюць па некалькіх артыкулах: стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй (ч. 2 арт. 290-4 КК), акт тэрарызму (ч.2 арт. 289 КК), пагроза здзяйснення акта тэрарызму; (ч.2 арт. 290 КК), абраза Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК).

Сёння абвінавачанне запрасіла для «тэрарыстаў»-мужчын вялізныя тэрміны зняволення. Так, па інфармацыі тэлеграм-канала «Бобруйск Online», для Канстанціна Ермаловіча просяць 17 гадоў пазбаўлення волі, Віталя Манкевіча — 16 гадоў, Ігара Казлова —15 гадоў. Для жанчын тэрміны просяцца нашмат меншыя: для Надзеі Полькінай — 2 гады калоніі, а для Наталлі Кед — 2 гады «хатняй» хіміі.

Абвяшчэнне прысуду адбудзецца заўтра ў 10.00 у судзе па вуліцы Кастрычніцкай, 128. Пасяджэнне будзе адкрытым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
17
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
43
0
Кругом адны "враги" и "тэрарысты"/адказаць/
01.08.2022
нелегитимный лукашенко решил записывать в "террористы" всех, кто против его системы, противнезаконного захвата власти им, против беззакония усановленного им в Беларуси, против террора с стороны силовиков обслуживающих и прислуживающих лукашенко.
 В таком случае придётся сделать "террористами" 80% населения Беларуси и с каждым днём, месяцем, годом этот процент будет расти.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930