Знайсці
01.08.2022 / 19:35РусŁacБел

Эстонскі LHV Pank спыніць прыём плацяжоў ад беларускіх банкаў

Эстонскі банк LHV Pank з 9 жніўня спыняе прыём плацяжоў ад беларускіх і расійскіх банкаў. Гэта тлумачыцца «складанай міжнароднай абстаноўкай, выкліканай расійска-ўкраінскай вайной».

Фота: LHV Pank

«Правядзенне плацяжоў, звязаных з Расіяй і Беларуссю, стала вельмі складаным і рызыкоўным з-за абмежаванняў, накладзеных ўстановамі-пасярэднікамі па плацяжах. Таму LHV вырашыў спыніць прыём ўваходных плацяжоў з Расіі і Беларусі ў дадатак да ранейшых абмежаваннях на выходныя плацяжы», — паведамляе прэс-служба банка.

Забарона закране ўсе валюты і ўсе даччыныя кампаніі расійскіх і беларускіх банкаў, якія могуць быць зарэгістраваныя або весці дзейнасць за межамі Беларусі і Расіі. Плацяжы, атрыманыя пасля 9 жніўня, будуць вяртацца адпраўнікам.

Банк будзе прымаць плацяжы толькі ў выключных выпадках, звязаных з нацыянальнымі інтарэсамі Эстоніі або сацыяльнымі прычынамі (напрыклад, выплата пенсій).

Для атрымання пенсій або сацыяльнай дапамогі з Беларусі ці Расіі банк рэкамендуе звярнуцца ў Дэпартамент сацыяльнага страхавання Эстоніі. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930