Знайсці
01.08.2022 / 21:286РусŁacБел

Офіс Ціханоўскай перад канферэнцыяй Новай Беларусі запусціў апытанне

У Офісе Святланы Ціханоўскай запусцілі збор меркаванняў беларусаў перад канферэнцыяй Новай Беларусі, запланаванай на 8-9 жніўня. Паведамляецца, што перад канферэнцыяй Офіс хацелі б атрымаць зваротную сувязь ад беларусаў, і з дапамогай анлайн-апытання даць права « адкрыта і падрабязна выказацца кожнаму, хто не зможа прысутнічаць на канферэнцыі».

Ініцыятары апытання хацелі б атрымаць адказы на пытанні, як наблізіць дэмакратычную Беларусь і якія намаганні дапамогуць гэта зрабіць, што Офіс робіць не так і што трэба ўмацаваць, а што змяніць у супольнай працы?

Апублікаваная форма змяшчае тры пытанні, якія прадугледжваюць адкрытыя адказы. Як адзначаюць у прэс-службе Святланы Ціханоўскай, Офіс палітыка гатовы і да прапаноў, і да крытыкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
57
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
3
3
Охтас/адказаць/
02.08.2022
Вчера была "беседа" у балаганова и Щигельского с Латушко. Более неуважительного отношения я не слышал и не видел. Щигельский изначально любит символизм в действиях и мимике, от него просто лучился свет пренебрежения к Латушко. Плюс компоновка фреймов с говорящими (два сверху: балаганов слева, Щигельский справа) и один снизу: Латушко. Смотрелось это как опрос подчиненного господами.

Павел Павлович показал приземленность и низменность этих товарищей, таким образом обрисовав всем гражданам Беларуси - с кем приходится иметь дело.

А инициатива Тихановской - это хорошо. Только где ссылка?
3
Бондар/адказаць/
02.08.2022
Чарговая прафанацыя ад штабных
2
Мойша/адказаць/
02.08.2022
Абыр, ага, рагатку ёй падораць і ня болей, не таго палету птаха ды і ці забыліся вы што пратэст у іх не геапалітычны і масковія ім ня ёсць вораг.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930