Знайсці
01.08.2022 / 21:42РусŁacБел

У Бярозе дзесяцігадоваму хлопчыку петардай адарвала кісць рукі 

1 жніўня у Бярозе 10-гадоваму хлопчыку петардай адарвала кісць рукі, піша тэлеграм-канал Bereza.by.

Паведамляецца, што здарэнне адбылося прыкладна ў 12.50.

Хлопчык хацеў выкінуць запаленую петарду з балкона, але не паспеў адчыніць акно, і петарда выбухнула проста ў ягоных руках.

Побач з хлопчыкам у момант выбуху знаходзілася шасцігадовая сястра, яна не пацярпела. А сам ён з траўматычнай ампутацыяй кісці дастаўлены ў рэанімацыйнае аддзяленне Бярозаўскай раённай бальніцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930