Знайсці
01.08.2022 / 22:171РусŁacБел

Белы дом выдзяляе яшчэ адзін пакет вайсковай дапамогі Украіне. Ён ужо 17-ы 

Каардынатар Савета нацыянальнай бяспекі ЗША па стратэгічным камунікацыях Джон Кірбі ў панядзелак раскрыў падрабязнасці новага пакета ваеннай дапамогі Украіне. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

Джон Кірбі

Са слоў Кірбі, падрабязнасці вайсковай дапамогі абмяркоўваліся падчас тэлефоннай размовы прадстаўнікоў Украіны і ЗША перад гэтым.

Кошт выдзеленага пакета дапамогі складае 550 мільёнаў даляраў.

«У аб'яўленым сёння пакеце будуць дадатковыя снарады для высокамабільных удасканаленых ракетных сістэм HIMARS, а таксама боепрыпасы для артылерыі калібра 155 міліметраў, якая ўжо была перададзеная Украіне», — адзначыў прадстаўнік Белага дома.

Па словах Кірбі, гэта ўжо 17-ы пакет вайсковай дапамогі адміністрацыі Джо Байдэна, які выдзяляецца прэзідэнцкімі ўказамі з запасаў арміі ЗША. Іх агульная сума складае ўжо больш за восем мільярдаў даляраў.

Неўзабаве Джо Байдэн падпісаў мемарандум аб выдзяленні Украіне гэтага пакета дапамогі. Новыя пастаўкі Кіеву будуць уключаць 75 тысяч снарадаў для 155-міліметровых гаўбіц М777, а таксама ракеты для комплексаў HIMARS.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
01.08.2022
Прысьпеў час НАТА ўжо непасрэдна самім уключыцца ў вайну. Будапештскі мемарандум падпісалі ? Выконвайце тое, што гарантавалі, трымайце слова.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930