Знайсці
07.08.2022 / 12:547РусŁacБел

«Толькі з Германіі, без прабегу па Беларусі». Якія люксавыя аўтамабілі беларусы прыганяюць для перапродажу 

Перагоншчыкі заяўляюць, што цяпер вялікі попыт на дарагія аўто. А прадаўцы сталічнага аўтарынка «Малінаўка» сцвярджаюць, што каля 80% купцоў — з РФ. «Наша Ніва» вырашыла паглядзець, якія люксавыя аўтамабілі беларусы ганяюць на перапродаж для кліентаў з Беларусі і Расіі.

Porsche Cayenne III

Самым дарагім аўтамабілем у продажы з пазнакай «без прабегу па РБ» з'яўляецца Porsche Cayenne III, 2019 года выпуску. Аўтамабіль ацэнены ў 106 000 даляраў. Уседарожнік прыехаў да нас са Штатаў, аўтамабіль там набылі на аўкцыёне яшчэ ў канцы верасня мінулага года. Па інфармацыі, якую можна атрымаць па VIN-нумары, аўтамабіль меў легкія пашкоджані па правай частцы кузава.

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Выдатны стан! Аўтамабіль аблеплены антыгравійнай ахоўнай плёнкай. Пакрыты керамікай. Багатая камплектацыя! Магчымы выезд да дылера альбо на любую вашу СТА», — апісваюць прадаўцы аўтамабіль.

BMW X5

Крыху танней, чым за 100 тысяч даляраў, прадаюць трохгадовы BMW X5 з дызельным рухавіком пад капотам. Аўтамабіль прыгнаны з Германіі, на фота ў аб'яве ён усё яшчэ на нямецкіх транзітных нумарах. Прадавец сцвярджае, што аўтамабіль увесь у завадской фарбе. Апроч гэта звяртае ўвагу на дату першай рэгістрацыі аўтамабіля, з якой вынікае, што ўседарожнік у Германіі пачалі эксплуатаваць з чэрвеня 2019-га. Праўда, дата вытворчасці, згодна з указаным у аб'яве VIN-нумарам, сведчыць аб тым, што з канвеера гэты BMW сышоў у жніўні 2018 года. Таму вялікая верагоднасць, што ў беларускім тэхпашпарце ў графе «год выпуску» з'явіцца лічба 2018. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Тым не менш, магчымая недакладнасць у пытанні года выпуску і даты першай рэгістрацыі — не адзіная заўвага да гэтай аб'явы. Справа ў тым, што ў апісанні пазначана, што ў гэтага BMW пад капотам рухавік аб'емам 5.0. На справе, хоць мадэль і мае назву 50d, рухавік там мае аб'ём 3 літры.

Фота: скрыншот з сайта av.by

BMW 7

Трэцяе месца па дарагоўлі таксама займае аўтамабіль баварскай маркі. За 94 777 даляраў у Мінску прадаюць BMW 7 серыі 2020 года выпуску. Пад капотам у «сямёркі» таксама трохлітровы дызель, толькі меншай магутнасці, чым у Х5, апісаным вышэй.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Прадавец адзначае, што седан знаходзіца ў стане новага аўто, мае арыгінальны прабег і афарбоўку. З інфармацыі, якую ўдалося атрымаць праз VIN, выглядае, што так яно і есць. Сярод іншага прадавец пазначыў, што можа дапамагчы з афармленнем машыны на РФ.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Audi Q8

Наступныя тры пазіцыі па дарагоўлі займаюць адразу тры Audi Q8. 

Найдаражэйшая з ліку Q8 ацэнена ў 93 600$. Столькі просяць за свежапрыгнаны аўтамабіль 2019 года выпуску з прабегам 101 тысяча кіламетраў.

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Выдатны стан, без прабегу па РБ. Максімальная камплектацыя S-Line», — гаворыцца ў апісанні да самай дарагой Audi.

Далей па цане ідзе шэраг BMW X G05 па цэнах ад 75 да 84 тысяч даляраў. 

Audi A6

Разнастайвае выбар сярод уседарожнікаў ад Audi Q8 і BMW X5 «зараджаны» седан Audi A6 C8 S-line. За аўтамабіль просяць 68 тысяч даляраў. У апісанні пазначана, што машына прадаецца ў Мінску, але фота на транзітных нумарах 4-га рэгіёна зроблена ў Гродне.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Пад капотам у Audi 3-літровы рухавік. Прадавец адзначае, што машына без прабегу па Беларусі, і просіць салоны яго не турбаваць.

Mercedes-Benz CLS

На фоне машын з 3-літровымі рухавікамі вылучаецца Mercedes-Benz CLS 2018 года выпуску, пад капотам у якога дызельны рухавік аб'ёмам два літры. Чатырохгадовы Mercedes ацэньваюць у 67 500$. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

Аутамабіль прыехаў у Беларусь з Бельгіі, у аб'яве таксама пазначана, што ён без прабегу па Беларусі і РФ.

«Багатая камплектацыя, выдатны стан, безаварыйнае мінулае», — гаворыцца ў апісанні. Прадавец гатовы гандлявацца.

Toyota Highlander IV

У спісе дарагіх аўто з пазнакамі «без прабегу па РБ» ёсць яшчэ адзін «біток» са Штатаў. 

За Toyota Highlander IV 2020 года выпуску просяць 65 700$. У аб'яве пазначана, што прабег аўтамабіля складае 7000 км, але па фота прыборнай панэлі відаць, што машына праехала як мінімум 8487 км. Розніца не істотная, тым больш, што прабег сапраўды вельмі маленькі, але такія недакладнасці ў пары з падманам у апісанні не дадаюць даверу.

Фота: скрыншот з сайта av.by

«Стан новага аўтамабіля», — гаворыцца ў апісанні. Але простая праверка па ўказаным VIN-нумары выдае, што ўседарожнік, які нібыта знаходзіцца ў новым стане, паспеў пабываць у ДТЗ. 

Фота: скрыншот з сайта av.by

У сакавіку 2021 года ён быў прададзены на адным са страхавых аўкцыёнаў у ЗША. У яго былі пашкоджанні пярэдней левай часткі кузава і двух дзвярэй на баку кіроўцы. Прабег на той момант складаў 3618 міль (каля 5822 км.)

Чытайце таксама:

«Расіяне вывозяць машыны цэлымі аўтавозамі». Перагоншчыкі машын уражаны наплывам кліентаў з Расіі 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
7
Ха-ха
12
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
2
07.08.2022
дочка Satan'а, я в Польше в борделях не бывал, сказать что-то не могу конкретное. Но насколько я в курсе, они тут нелегальные, скрывающиеся за вывесками ночных клубов и там... и проституция, и наркота, и хз еще на что напорешься. Как-то особого желания в польский бордель ехать у меня нет. В Чехии же заведения этого рода вполне легальны и там тебе точно ничего не подсыпят в бухло да и наркоту ни разу не предлагали. Все культурно и аккуратно.
07.08.2022
Трассы в Польше однозначно лучше РБ. S8 особенно мне нравится. В самих городах по-разному. По сабжу. Ну везут и везут. Их дело. На 9 лямов населения конечно найдутся покупатели. Но в РБ автопарк убожество полное в сравнении с Польшей. Про качество топлива вообще лучше промолчать
0
Максим Дизайнер/адказаць/
08.08.2022
Ох уж эти беларусики, настоящие мазохисты. Без пробега по РБ, но жить и ездить на них хотят в РБ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930