Знайсці
02.08.2022 / 16:44РусŁacБел

Байца ММА Уладзіслава Навіцкага асудзілі на тры гады «хіміі»

Суд Савецкага раёна Мінска 2 жніўня вынес прысуд спартоўцу, байцу катэгорыі ММА Уладзіславу Навіцкаму. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), піша «Вясна».

Справу разглядала суддзя Марына Фёдарава.

Палітвязень Уладзіслаў Навіцкі — баец ММА. Ён быў затрыманы 26 сакавіка 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Да суда ўтрымліваўся пад вартай e СІЗА №1 Мінска.

Вядома, што Навіцкаму інкрымінавалі два эпізоды ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту, якія адбываліся ў Мінску пасля фальсіфікацыі выбараў прэзідэнта ў 2020 годзе. У адным з эпізодаў ён разам з іншымі асобамі нібыта выходзіў на праезную частку вуліцы і гэтым замінаў працы грамадскага транспарту.

«Пакаяннае відэа» са спартсменам з'явілася ў праўладным тэлеграм-канале. На ім Уладзіслаў Навіцкі казаў, што ў яго ёсць знаёмыя, якія цяпер ваююць ва Украіне супраць расійскіх акупантаў.

Сваю віну Навіцкі ў судзе прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Уладзіслава Навіцкага вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на тры гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Таксама задаволілі матэрыяльны іск прадпрыемства «Мінсктранс» памерам у 25 000 рублёў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера