Знайсці
03.08.2022 / 16:513РусŁacБел

Мацюшэўскі ходзіць на допыты як на работу, а Калаўр чакае, як вырашыцца ягоны лёс — што там са справай БелВЭБа? 

Працягваецца расследаванне «справы БелВЭБа», у рамках якой арыштоўвалі топ-менеджмент банка на чале з Васілём Мацюшэўскім. Але, у залежнасці ад вынікаў следства, сітуацыя можа павярнуцца і іншым бокам — і зачапіць Калаўра. 

У канцы сакавіка «Наша Ніва» паведамляла аб арыштах топ-менеджменту БелВЭБа на чале з кіраўніком Васілём Мацюшэўскім. Інкрымінаваць яму могуць або сыход ад сплаты падаткаў, або злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі.

Аказалася, што пагром — вынік асобаснага канфлікту былых блізкіх сяброў: старшыні Нацбанка [і былога кіраўніка БелВЭБ] Паўла Калаўра і Васіля Мацюшэўскага. 

Мы ў дэталях апісвалі гэтую закручаную гісторыю. 

Чытайце таксама: Арышту Мацюшэўскага папярэднічаў яго канфлікт з Калаўрам, і пагоны за гэта ўчапіліся. Падрабязнасці

Ужо пад ноч у той жа дзень Мацюшэўскага выпусцілі з ДФР шукаць грошы на «выкуп» астатніх.

Ён звярнуўся да Ігара Шувалава — кіраўніка расійскага Знешэканомбанка, той дапамог са сродкамі, у выніку за 25 мільёнаў даляраў былі выпушчаны іншыя супрацоўнікі. 

Разам з гэтым, Мацюшэўскі быў зняты з пасады кіраўніка банка. 

Чытайце таксама: Мацюшэўскі развітаўся з БелВЭБам пасля гісторыі з арыштам і выкупам.

Але ў хуткім часе адбылася небанальная гісторыя: Лукашэнка выклікаў Мацюшэўскага да сябе на нараду па пытаннях банкаўскага сектара. Кіраўнік банкаўскага сектара — Павел Калаўр — пры гэтым на нарадзе не прысутнічаў, што рэдкасць. 

Пасля гэтага Мацюшэўскага аднавілі ў пасадзе кіраўніка банка, з якога ён сышоў. 

Ужо пачаўся жнівень, але, як вядома «Нашай Ніве», крымінальная справа БелВЭБа не скончана і актыўна расследуецца. 

«Мацюшэўскі дагэтуль ездзіць у Следчы камітэт як на работу», — кажуць знаёмыя з сітуацыяй. 

Ад таго, як у выніку складзецца справа, залежыць і лёс яе ініцыятара — старшыні Нацбанка Паўла Калаўра. 

«Калаўр думаў (хаця наўрад ці хацеў такога паварота ад пачатку), што сам выйдзе ў дамкі, а так не атрымалася — Лукашэнка даручыў органам «разабрацца» і даў адлігу Мацюшэўскаму. А значыць, пераможцаў не будзе. Адпаведна, калі акажацца, што ў Мацюшэўскага ўсё ж больш рацыі ў гэтай сітуацыі, калі ён набудзе выгляд пакутніка, то Калаўру прыдзецца за гэта неяк адказваць. А пра яго Мацюшэўскаму, напэўна, таксама ёсць, што сказаць», — кажуць «Нашай Ніве» абазнаныя з банкаўскага сектара. 

Звязацца з аўтарам і дапоўніць тэму можна ў тэлеграм @artsiom_harbatsevich ці праз мэйл [email protected]

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
4
Ха-ха
22
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
4
0
казачнік/адказаць/
03.08.2022
На гэтых дваіх нехта ўскладываў надзеі. Што не пераступяць праз кроў. Мацюшэўскага правялі праз прыніжэнні - прысяданні без трусоў, яшчэ Калаура да бамжоў падсяліць на пару сутак трэба.
Лепш панскія боты лізаць будзе. Сынок у Маскве. Усё дзеля сям'і.
0
Компилятор для фарша/адказаць/
04.08.2022
Есть интересная книга, напоминающая по идее Оруэлла, но применительно к людям, которые верой и правдою служили вертикали. Она была запрещена в СССР.
"Спепящая тьма. Трагедия стальных людей". Артур Кестлер
1
Максим Дизайнер/адказаць/
05.08.2022
Ходит, как "на работу"?Может "на працу", грамотеи?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930