Знайсці
02.08.2022 / 21:51РусŁacБел

Гэтыя тры простыя справы значна зніжаюць рызыку дэменцыі

Вучоныя ў Брытаніі знайшлі тры рэчы, якія дапамогуць моцна знізіць рызыку страты памяці ў старым веку. Прыемная навіна: хутчэй за ўсё, некаторыя з іх вы і так робіце.

Фота: pixabay.com

На мінулым тыдні ў часопісе Амерыканскай акадэміі неўралогіі апублікавалі зробленае ў Брытаніі вялікае даследаванне на тэму дэменцыі. Згодна з працай, простыя рэчы накшталт фізічнай нагрузкі ці наведвання блізкіх могуць значна знізіць рызыку дэменцыі, піша Huffington Post.

Даследаванне доўжылася прыкладна 11 гадоў і закранула больш за паўмільёна брытанцаў. У пачатку эксперымента яны расказвалі пра сваю фізічную, інтэлектуальную і сацыяльную актыўнасць: пра сваю адукацыю, тое, як часта яны падымаюцца па лесвіцы, ездзяць на працу і сустракаюцца з сябрамі, і гэтак далей.

Аказалася, што некаторыя віды дзейнасці звязаныя са зніжэннем рызыкі дэменцыі. Людзі, якія часта займаліся спортам, мелі на 35% меншую рызыку гэтай хваробы, хатнія справы зніжалі небяспеку на 21%, а штодзённае наведванне сяброў і сваякоў — на 15%.

Сярод фактараў рызыкі дэменцыі ёсць рэчы, якія знаходзяцца па-за нашым кантролем, напрыклад, старэнне і генетыка. Але цяперашняя праца паказвае, што ёсць фактары небяспекі, якія мы можам кантраляваць.

У працы ёсць некалькі агаворак. Перш за ўсё, вучоныя знайшлі не прамую сувязь, а карэляцыю паміж некаторымі дзеяннямі і рызыкай дэменцыі. Але ж брытанскае даследаванне дае надзею на тое, што нават проста здаровы лад жыцця можа прынесці вялікую карысць у барацьбе з дэменцыяй.

Што паглядзець. «Апошнія дні Пталемея Грэя» — як аддаць усё за месяц звычайнага жыцця

Штучны інтэлект можа быць здольны дыягнаставаць дэменцыю за адзін дзень

Блукаем па свеце чалавека з дэменцыяй: на вялікі экран выйшаў фільм «Бацька» — намінант на шэсць «Оскараў»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
4
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930