Знайсці
02.08.2022 / 21:17РусŁacБел

Звольнілі «сенатара» Маркевіча, дырэктара птушкафабрыкі «Дружба». Магчыма, нават і затрымлівалі

На ААТ «Птушкафабрыка «Дружба» знялі з пасады дырэктара Васіля Маркевіча, які ўзначальваў яе амаль 20 гадоў. Супрацоўнікі паведамляюць, што яго верагодна затрымлівалі, піша «Зеркало».

Фота: Фэйсбук

Некалькі не звязаных паміж сабой крыніц 1 жніўня паведамілі рэдакцыі «Зеркала», што быў затрыманы 64-гадовы Васіль Маркевіч, гендырэктар птушкафабрыкі «Дружба» ў Баранавіцкім раёне. Супрацоўнікі прадпрыемства казалі, што затрыманне магло быць звязана з атрыманнем хабару.

З сайта прадпрыемства ў той жа дзень прапала згадка Маркевіча ў раздзеле кіраўніцтва, ды і ўвогуле пазіцыя гендырэктара.

Журналістка «Зеркала» патэлефанавала намесніку гендырэктара Валерыю Самушчыку як фізасоба — ён пацвердзіў, што Маркевіч на гэтай пасадзе больш не працуе, але тлумачыць прычыны адмовіўся. Таксама ў адміністрацыі прадпрыемства не сталі адказваць на пытанні аб падрабязнасцях звальнення, пацвярджаць або аспрэчваць інфармацыю аб затрыманні.

Сам ужо былы гендырэктар 2 жніўня адказаў на званок, але адразу ж паклаў слухаўку, як толькі пачуў пытанне. У якім прававым статусе ён цяпер знаходзіцца, невядома.

Птушкафабрыка «Дружба» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці мяса птушкі ў Беларусі. Васіль Маркевіч узначаліў яго ў 2003 годзе. У 2014-м Лукашэнка ўручаў яму падзяку за «значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці».

Таксама Маркевіч заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Беларусі, кавалер ордэна Працоўнай славы за «асабісты ўклад у развіццё прамысловага комплексу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў». Ён уваходзіць у цяперашні склад Савета Рэспублікі, пастаянную камісію па эканоміцы, бюджэце і фінансах, прадстаўляе Брэсцкую вобласць. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
7
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930