Знайсці
02.08.2022 / 22:265РусŁacБел

Першы карабель з украінскім зернем дайшоў да Турцыі

Міністэрства абароны Турцыі ў аўторак вечарам пацвердзіла прыбыццё збожжавоза RAZONI з украінскім хлебам. Гэта першае судна, якое адправілася ў дарогу пасля «збожжавага пагаднення» паміж Украінай, Турцыяй, ААН і Расіяй.

Сухагруз RAZONI. Фота ілюстратыўнае

«Сухагруз RAZONI, загружаны ў Адэсе, учора адправіўся з украінскага порта, дасягнуў уваходу ў Чорнае мора з праліва Басфор і стаў на якар у вызначаным месцы прыбыцця», — — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Турцыі.

Цяпер карабель Razoni, які плавае пад сцягам С'ера-Леонэ, павінен прайсці інспекцыю агульнай кантрольнай групай, у якую ўваходзяць расійскія і ўкраінскія афіцыйныя асобы. Каардынацыйны цэнтр у Стамбуле адказвае за інспекцыю.

Пасля агляду судна павінна даставіць груз з 26 тысячамі тон кукурузы ў порт Трыпалі ў Ліване.

Гэты зернявоз — першы, які з пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну адправіўся з Адэскага порта. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
а соль/адказаць/
03.08.2022
вось вы пішаце "зерновоза с украинским хлебом", а далей "26 тысячами тонн кукурузы"
кукуруза - гэта ўкраінскі хлеб?
0
Гэблік/адказаць/
03.08.2022
Нікому не казаў, і не скажу (бо я ж не стукач...), але быў упэўнены на 100 адсоткаў(!), хто канкрэтна зараз выскачыць, і ўчэпіцца ў той хлеб.
0
а соль/адказаць/
04.08.2022
так. бо мне вельмі не хапае леташняй цукарнай херсонскай какурузы, якая 5 хвілін і гатова

а нашую гэтую кармавую для с:вінней, што паўтары гадзіны вары, што пяць, яна ц:ьвёрдая, як камень
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930