Расія страціла ва Украіне не менш за 5000 адзінак баявой тэхнікі. Страты Украіны ў 3,6 разу меншыя
З пачатку вайны ва Украіне Расія страціла 5038 адзінак тэхнікі. З іх 3212 знішчана, 104 пашкоджана, 324 кінута і 1398 захоплена. Пра гэта паведамляе аналітычны праект Oryx, які збірае інфармацыю пра ваенныя страты па фатаграфіях і відэа.
Паводле звестак рэсурсу, Расіяй страчаныя 922 танкі (560 з іх знішчаныя, 279 — захопленыя), 992 баявых машын пяхоты (647 знішчаныя, 255 захопленыя), 509 баявых браняваных машын (335 знішчаныя, 133 захопленыя).
Страты Украіны ў 3,6 раза меншыя і складаюць 1398 адзінак. З іх 739 знішчаныя, 30 пашкоджаныя, 36 кінутыя і 593 захопленыя.
26
0
1
1
1
1
Расійская армія развівае наступ у Данецкай вобласці. Украінскія вайскоўцы адчайна спрабуюць стабілізаваць фронт
 2
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
У Расіі выпусцілі кнігу пра рэжысёра Пазаліні і замазалі чорным усе згадкі пра яго гомасэксуальнасць ФОТАФАКТ
 2
На Вольгу Бондараву падалі ў суд
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера