Знайсці
03.08.2022 / 15:384РусŁacБел

Зямля стала круціцца хутчэй — і навукоўцы не ведаюць чаму

Гэта стала прычынай самага кароткага дня ў гісторыі: суткі 29 чэрвеня аказаліся на 1,59 мілісекунды карацейшыя за 24 гадзіны, паведамляе tjournal.

Навукоўцы зарэгістравалі 29 чэрвеня самы кароткі дзень за ўсю гісторыю назіранняў — з тых часоў, як атамны гадзіннік пачаў адсочваць кручэнне Зямлі ў 1960-х гадах.

Гэта даказвае, што ў апошнія гады планета круціцца хутчэй, хоць дакладная прычына гэтага невялікага паскарэння застаецца загадкай. З 2020 года планета пабіла ўласны рэкорд хуткасці больш двух дзясяткаў разоў, адмяніўшы больш ранні дзесяцігадовы перыяд трохі больш доўгіх дзён.

Зямля не з'яўляецца ідэальнай сферай, і яе кручэнне заўсёды трохі збіваецца з-за шматлікіх фактараў, уключаючы ўнутраную структуру, уплыў прыліваў і адліваў і кліматычныя змены. Даследчыкі выказалі здагадку, што нядаўняе паскарэнне таксама можа быць звязанае з ваганнямі геаграфічных палюсоў Зямлі.

«Гэта, безумоўна, дзіўна. Відавочна, што нешта змянілася, і змянілася так, як мы не бачылі з моманту з'яўлення дакладнай радыёастраноміі ў 1970-х», — заявіў Мэт Кінг, прафесар Універсітэта Тасманіі.

Калі на Зямлі працягнуць рэгістраваць больш кароткія дні, навукоўцам, магчыма, прыйдзецца адняць секунду з атамнага гадзінніка, што стане першым прыкладам адмоўнай дадатковай секунды ў гісторыі. У мінулым для карэкціроўкі гадзінніка дадаваліся вісакосныя секунды, але пакуль нікому не даводзілася іх адымаць.

Зрэшты, гэта чакана: раней даследчыкі ўжо высветлілі, што прыкладна праз 6,7 мільёнаў гадоў дзень стане на хвіліну даўжэйшы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
23
Сумна
0
Абуральна
0
0
антисвета/адказаць/
03.08.2022
напэўна плаціну кітайскую спынілі. бо раней пісалі, што хуткасць кручэння Зямлі наадварот замедлілася
"Плотина представляет собой самый тяжелый объект, созданный руками человека. Поднимаясь над уровнем моря на 185 метров и имея длину 2300 метров, она вмещает в себя 39 трлн литров воды. Такая масса повлияла на инерцию планеты и замедлила угловую скорость ее вращения."
04.08.2022
Ля Ля ля ля ля ля ля Вееееертится быстрей земля! Это ж медведи чешутся о земную ось. Видно блохи до них добрались из за глобального потепления.
0
Не ўсе палі правільна запоўненыя Поле "Імя" ня можа быць пустым/адказаць/
05.08.2022
- Галилей,
- Че?
- без головы плечо.
признай наконец, что земля плоская.
- ИЗ ПЛОСКОГО ЗДЕСЬ ТОЛЬКО ТВОИ ШУТКИ
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930