Знайсці
03.08.2022 / 15:442РусŁacБел

Пры новай царкве ў Мазыры створаць «ваенна-патрыятычны клуб»

У Мазыры завяршыліся грамадскія абмеркаванні па пытанні будаўніцтва ў горадзе новага праваслаўнага храма Маскоўскага патрыярхату. Крытыку выклікала не толькі рашэнне пабудаваць царкву ў гонар расійскага ваеннага героя Аляксандра Неўскага, але і месца, выдзеленае для храма — ля гарадской лякарні і парка «Маладзёжны», любімага месца адпачынку і заняткаў спортам гараджан, паведамляе «Флагшток».

На 2 жніўня мясцовыя ўлады анансавалі правядзенне сустрэчы ў райвыканкаме ў рамках грамадскіх абмеркаванняў. Аднак ні 2, ні 3 жніўня ніякай афіцыйнай інфармацыі пра вынікі сустрэчы не з'явілася. 

Напярэдадні прадстаўнік Тураўскай епархіі іерэй Аляксандр Бушлякоў заявіў мясцоваму ТБ, што тэрыторыя, выдзеленая пад будаўніцтва храма, не адносіцца да парка «Маладзёжны», і, як запэўніў святар, «ніводнае дрэва парку не пацярпіць». А таксама гарантаваў, што гараджане па-ранейшаму змогуць займацца спортам у парку. Больш за тое, святар паведаміў, што пры храме будзе створаны «моладзевы ваенна-патрыятычны клуб», дзе змогуць займацца дзеці.

Тым часам у сеціве з'явіліся фота праекта царквы. Гараджане пакінулі свае каментарыі пад паведамленнем у пабліку прыхода:

«Ён нават не прыгожы. Вы што, здзекуецеся?»

«У той час, калі «блістаў» Неўскі — васал Залатой Арды, на землях, дзе вы сабраліся будаваць у гонар яго храм, татары былі толькі набегамі, ім тут бой давалі. І землі гэтыя былі ў складзе ВКЛ, з якім «святы» быў у «нацягнутых» адносінах. Не трэба навязваць нам чужых «святых герояў». У нас быў Давыд Гарадзенскі, які не менш паспяхова змагаўся з крыжакамі».

«Чаму ўлічваецца меркаванне і просьба невялікай часткі людзей, якой патрэбны храм, а не ўлічваецца меркаванне вялікага мноства людзей, якія падпісалі петыцыю, і наогул супраць гэтай будоўлі?»

Раней са спасылкай на начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мазырскага райвыканкама Аляксандра Ражка мясцовае ТБ заяўляла, што па выніках грамадскага абмеркавання «заказчыку будуць прапанаваныя іншыя пляцоўкі для будаўніцтва храма».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
12
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7
0
Алкадий/адказаць/
03.08.2022
Москофское рпц самолично подписало признание в том, что они - филиал фсб/кгб/нквд. И в Беларуси нет места для подобных. Беларусь по религии: униатская, католическая, иудейская, исламская, православная автокефальная. Но не рпц. Пусть в сколенвстане сколь угодно лобызают мощи придуманного вовы-невского, даже ТАМ! Это их право и мы не будем им мешать в этом.
03.08.2022
Раней са спасылкай на начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва Мазырскага райвыканкама Аляксандра Ражка мясцовае ТБ заяўляла, што па выніках грамадскага абмеркавання «заказчыку будуць прапанаваныя іншыя пляцоўкі для будаўніцтва храма».
---------------------------------------------------
Хлусня хлуснёй. Вось так лукашысты бяссаромна вырашаюць за большасць думак людзей.
Маскоўская Арда з дапамогі здраднікаў-манкуртаў мецяць сваю тэрыторыю. Гэта будзе чарговы ардынскі храм...у Беларусі. Шмат вернікаў не чакайце.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930