Знайсці
03.08.2022 / 15:51РусŁacБел

Мінздароўя з 15 жніўня прыпыняе дзейнасць медцэнтраў «Нардзін» і «Тры дантысты плюс»

Лячэбна-кантрольны савет Міністэрства аховы здароўя разгледзеў пытанне аб прыпыненні дзейнасці двух медыцынскіх цэнтраў. Гаворка ідзе пра ТАА «Тры дантысты плюс» і ТАА «Нардзін».

«Канчатковае рашэнне — аб прыпыненні дзейнасці гэтых медыцынскіх цэнтраў (з 15 жніўня 2022 г.) было вынесенае калегіяй Міністэрства аховы здароўя», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Міністэрства.

Грунтуючыся на інфармацыі дзяржкантролю Міністэрства аховы здароўя стварыла камісію, якая таксама правяла праверку медцэнтра. Прэс-служба ведамства паведамляе, што былі выяўленыя наступныя парушэнні:

— ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці ў месцы, не паказаным у ліцэнзіі,

— выяўленыя шматлікія парушэнні ў сферы абарачэння лекавых сродкаў, а менавіта неналежнага іх захоўвання,

— наяўнасць лекавых сродкаў, тэрмін прыдатнасці якіх выйшаў,

— парушэнні патрабаванняў клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, у тым ліку па службе анестэзіялогіі і рэаніматалогіі, акушэрстве і гінекалогіі, кардыялогіі, неўралогіі, гастраэнтэралогіі, рэўматалогіі і інш.;

— парушэнні пры аказанні псіхіятрычнай дапамогі;

— парушэнні пры прызначэнні псіхатропных лекавых сродкаў;

— парушэнні ў парадку звароту наркатычных сродкаў ва ўстанове;

— парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці;

— парушэнні парадку арганізацыі аказання неадкладнай дапамогі;

— парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

Праверка другога медцэнтра праводзілася па скарзе ад грамадзяніна. Міністэрства аховы здароўя выявіла наступныя парушэнні:

— выкарыстанне медыцынскай тэхнікі, не зарэгістраванай і не дазволенай для медыцынскага прымянення ў Рэспубліцы Беларусь;

— адсутнасць медыцынскай дакументацыі, наяўнасць і вядзенне якой патрабуюцца для выканання работ і аказання паслуг, якія складаюць ліцэнзаваную дзейнасць;

— не прадастаўленне ў Міністэрства аховы здароўя ў тэрмін дакументаў аб прызначэнні на пасады новых работнікаў замест заяўленых пры атрыманні ліцэнзіі і дадаткова да заяўленых у ліцэнзіі;

— недахопы ў якасці аказання медыцынскай дапамогі пацыенту;

— шматлікія недахопы пры афармленні медыцынскіх дакументаў, факты ўнясення ў медыцынскія дакументы недакладных звестак.

Раней паведамлялася пра затрыманне заснавальніка медцэнтра «Нардзін» Дзмітрыя Сайкова. Пазней ён быў адпушчаны. Дзейнасць кампаніі правяраў КДК. У ліпені Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзіі «Нардзіна» на некаторыя віды работ і паслуг.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера